3 траўня 2024, Пятніца, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук: Расейскія каструлі пачарнелі пасля першага кіпячэння

49

Небяспечная для здароўя прадукцыя была набытая ў менскім ЦУМе.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«Купіў у ЦУМе 28 верасня дзве алюмініевыя каструлі на 4,5 літра і 3,5 літра. Вытворца: Расея, ЗАТ «Алкоа Металург Рус».

Пасля кіпячэння простай вадой з-пад крана каструлі ўнутры сталі чорнымі. Проста анучай не адмываюцца.

ЦУМ адмовіўся выплаціць адразу грошы, узяў «на экспертызу». Але з іх слоў, такі посуд ўжо вярталі. Яны падавалі запыт на завод, але завод адказаў, што «ўсё добра». Гігіенічнае пасведчанне і сертыфікат Рэспублікі Беларусь яны мне не паказалі (нібыта знаходзяцца ў таваразнаўца, а яго цяпер няма). У нас трубяць на ўсіх узроўнях, што гігіена і здароўе грамадзян - гэта святое. А тут што?», - паскардзіўся чытач.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках