2 траўня 2024, Чацвер, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ананіч супраць сайта charter97.org

63
Ананіч супраць сайта charter97.org
Лілія Ананіч
ФОТА: БЕЛТА

Міністарка інфармацыі заявіла, што «асобныя СМІ ставілі крыху іншую задачу, чым асноўнае інфармацыйнае поле».

Падчас выбарчай кампаніі асобныя інтэрнэт-рэсурсы парушалі выбарчае заканадаўства і закон аб СМІ, заявіла журналістам 6 кастрычніка міністарка інфармацыі Лілія Ананіч, піша БелаПАН.

«Калі асобныя інтэрнэт-рэсурсы публікавалі заклікі да байкоту выбараў - гэта наўпроставае парушэнне выбарчага заканадаўства, - сказала яна. - Калі мы такія рэсурсы аналізуем, мы не можам не бачыць, што асобныя СМІ ставілі крыху іншую задачу, чым асноўнае інфармацыйнае поле. Думаю, вы і самі ведаеце гэтыя рэсурсы».

На пытанне, ці з'яўляюцца такія парушэнні адзінкавымі, ці сістэмнымі, міністарка адказала: «У кожнага сродка масавай інфармацыі ёсць свой твар. Ёсць рэсурсы, якія ў той ці іншай ступені працавалі на тэму байкоту выбараў. Я іх не называю, але парушэнні заканадаўства не могуць выпарацца: калі яны ёсць, яны фіксуюцца. І такая аналітычная праца ў Міністэрстве інфармацыі вядзецца, вядзецца ўсімі структурамі».

Маніторынг, са слоў Ананіч, праводзяць Беларускі звяз журналістаў, Беларуская асацыяцыя журналістаў, місіі назіральнікаў. «Наўрад ці можна не заўважаць, што ў асобных сродкаў масавай інфармацыі, хутчэй гэта тычыцца інтэрнэт-рэсурсаў, якія ў большай ступені зарэгістраваныя за межамі краіны, у гэтай выбарчай кампаніі былі свае спецыфічныя задачы», - сказала яна.

Пры гэтым Ананіч адмовілася адказваць на пытанне, ці будзе міністэрства рэагаваць на гэтыя парушэнні.

Варта адзначыць, што адзіным сайтам, які паслядоўна выступае за байкот «выбараў», з'яўляецца charter97.org. Таму зразумела, каму пагражае Лілія Ананіч.

Нагадаем міністарцы інфармацыі, што ў адпаведнасці з узятымі Беларуссю міжнароднымі абавязаннямі, нават у рамках СНД, байкот «выбараў» з'яўляецца неад'емным правам беларускіх грамадзян.

Гэта права гарантуецца Канвенцыяй СНД «Аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках