26 красавiка 2024, Пятніца, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO: У Сірыі знаходзіцца батальён расейскіх наземных войскаў

NATO: У Сірыі знаходзіцца батальён расейскіх наземных войскаў

РФ стварыла ў Сірыі наземнае падраздзяленне ў памеры батальёна, якое мае ракетную артылерыю і танкі, што пасуюць не толькі для абароны вайсковых баз.

Пра гэта заявіў амбасадар ЗША пры NATO Дуглас Лут, піша "Еўрапейская праўда" са спасылкай на The Wall Street Journal.

Паводле ягоных слоў, намеры расейскага фармавання пакуль незразумелыя, аднак туды былі хутка перакінутыя камбінаваныя элементы ўзбраенняў, якія ўключаюць артылерыю, СПА і баявыя гелікоптэры.

"Мы будзем сачыць за тым, што яны збіраюцца рабіць. Існуюць здагадкі, што расейская групоўка ў Латакіі створаная не толькі для абароны базы", - сказаў ён.

Раней СМІ паведамлялі, што Расея плануе правядзенне наземнай аперацыі ў Сірыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках