5 траўня 2024, Нядзеля, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шорац: Калі вам сорамна за Колю Лукашэнку ў ААН – з’язджайце з Беларусі

109
Шорац: Калі вам сорамна за Колю Лукашэнку ў ААН – з’язджайце з Беларусі

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац правёў сустрэчу з грамадзянамі.

Яна прайшла ўвечары 7 кастрычніка ў актавай зале сярэдняй школы №120. Як інфармуе sputnik.by, заля была поўная, прыйшлі на сустрэчу пераважна жанчыны.

Сярод пытанняў да Андрэя Шорца было і адно «правакацыйнае». Жанчына пацікавілася ў чыноўніка, ці не сорамна яму за краіну, кіраўнік дзяржавы якой возіць за сабой малалетняга сына на афіцыйныя мерапрыемствы. «Калі ў Заводскім раёне галоўная праблема - гэта сын прэзідэнта, то тады вы добра жывяце», - сказаў Шорац. Пры гэтым ён параіў жанчыне, што яна магла б пераехаць у іншую краіну, дзе ёй будзе не так сорамна.

Нагадаем, сетка ускалыхнула фотаздымак афіцыйнай дэлегацыі Беларусі на Генасамблеі ААН, на які быў малодшы сын дыктатара і кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках