5 траўня 2024, Нядзеля, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія асудзіла «Паўночны паток-2»

3
Еўракамісія асудзіла «Паўночны паток-2»

Праект газаправода «Паўночны паток-2» не задавальняе стратэгіі Еўразвязу на дыверсіфікацыю крыніц і маршрутаў пастаўкі газу.

Пра гэта заявіў еўракамісар у пытаннях клімату і энэргетыкі Мігель Арыас Каньетэ, выступаючы перад сябрамі Еўрапарламента ў Страсбургу, паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на Bloomberg.

Каньетэ адзначыў, што калі газаправод будзе пабудаваны, гэта не толькі павялічыць залежнасць Еўропы ад аднаго пастаўшчыка, але і таксама павялічыць залежнасць Еўропы ад аднаго маршруту. 80 адсоткаў экспарту газу з РФ будзе пасля завяршэння будаўніцтва пастаўляцца ў Нямеччыну. Гэта, у сваю чаргу, прывядзе да дамінуючага становішча «Газпрама» на рынку.

Камісар таксама падкрэсліў, што Еўракамісія актыўна падтрымлівае намаганні, накіраваныя на тое, каб Украіна заставалася надзейным шляхам дастаўкі расейскага газу ў Еўропу.

Пагадненне акцыянераў у будаўніцтве трэцяй і чацвёртай нітак газаправода «Паўночны паток» (праект «Паўночны паток-2») было падпісанае ў пачатку верасня ў рамках Усходняга эканамічнага форуму ва Уладзівастоку. У склад новага кансорцыума ўвайшлі «Газпрам», E.ON, Shell, BASF/Wintershall, OMV і ENGIE. (51 адсотак - у расейскага канцэрна, у ENGIE - 9 адсоткаў, у астатніх - па 10 адсоткаў). Новыя дзве ніткі агульнай гадавой магутнасці 55 мільярдаў кубаметраў пройдуць ад расейскага ўзбярэжжа па дне Балтыйскага мора да Нямеччыны.

Дзеючы газаправод «Паўночны паток» уключае дзве ніткі працягласцю 1224 кіламетры і прапускной здольнасцю 27,5 мільярда кубаметраў у год кожная. Ён праходзіць па дне Балтыйскага мора і злучае энергасістэму Еўразвязу з найбуйнейшымі радовішчамі прыроднага газу ў Заходняй Сібіры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках