5 траўня 2024, Нядзеля, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль пагражае адказаць на размяшчэнне Брытаніяй войскаў у краінах Балтыі

11
Крэмль пагражае адказаць на размяшчэнне Брытаніяй войскаў у краінах Балтыі

Набліжэнне вайсковай інфраструктуры NATO да межаў РФ прывядзе да дзеянняў у адказ.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы заяву міністра абароны Вялікай Брытаніі Майкла Фелона аб намеры гэтай краіны накіраваць свае войскі ў краіны Балтыі для прадухілення магчымых правакацый з боку РФ, паведамляе ТАСС.

"Надуманая падстава, якая агучвалася, аб уяўнай пагрозе, якая зыходзіць ад Расеі, і ёсць той камуфляж, якім прыкрываюцца планы па далейшай экспансіі NATO ў бок нашых межаў", - сказаў ён.

"Гэты працэс не новы, ён ідзе дзясяткі гадоў. Нічога акрамя шкадавання гэта выклікаць не можа", - заявіў Пяскоў.

"Зразумела, усякія планы набліжэння вайсковай інфраструктуры NATO ў РФ прыводзяць да дзеянняў у адказ, каб аднавіць неабходны парытэт", - падкрэсліў ён.

Раней паведамлялася, што Вялікая Брытанія мае намер далучыцца да Нямеччыны і размясціць свае войскі ў краінах Балтыі на доўгатэрміновы перыяд.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках