5 траўня 2024, Нядзеля, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Завод у Маладзечне, які страйкаваў, атрымаў новага дырэктара

4
Завод у Маладзечне, які страйкаваў, атрымаў новага дырэктара

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Алега Месніка генеральным дырэктарам «Маладзечанскага завода металаканструкцый» (МЗМК).

Пра гэта паведаміла 8 кастрычніка прэсавая служба дыктатара.

Мінулым летам МЗМК трапіў на старонкі СМІ праз стыхійны страйк працоўных. Некалькі дзён яны адмаўляліся выходзіць на працу праз затрымку заробку. В. а. гендырэктара МЗМК Дзмітрый Купрыянаў у размове з tut.by назваў тое, што адбылося «працоўнымі момантамі». Неўзабаве сітуацыю на заводзе паспрабаваў нармалізаваць старшыня Менаблвыканкама Сямён Шапіра, які наведаў прадпрыемства і паабяцаў дапамагчы заводу ў пошуку новых заказаў. Аднак і потым з'явіліся паведамленні аб затрымках заробку.

Апошнім месцам працы Алега Месніка было менскае прадпрыемства «Будмаш». Яно спецыялізуецца на вырабе сродкаў механізацыі для будаўнічай галіны. У пачатку года Мінгаркампрыроды выказваў заклапочанасць тым, што амаль 40% газаачышчальных установак на «Будмашы» эксплуатавалася з парушэннем устаноўленых правілаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках