5 траўня 2024, Нядзеля, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Літвы ў NATO: Вайсковая база ў Беларусі - правакацыйны крок Расеі

Прадстаўнік Літвы ў NATO: Вайсковая база ў Беларусі - правакацыйны крок Расеі
ВІТУАТАС ЛЯШКЯВІЧУС
ФОТА: DELFI

NATO павінна прыняць пастанову аб рэакцыі на гэты крок.

Пра гэта заявіў пасол Літвы ў NATO Вітуатас Ляшкявічус у інтэрв'ю charter97.org. З ягоных слоў, трэба глядзець на сітуацыю цалкам і ўспрымаць базу ў Беларусі як частку агульнай стратэгіі Расеі.

- Як Альянс рэагуе на такія дзеянні Расеі як планы зладзіць вайсковую базу ў Беларусі?

- Рэагуе як яшчэ на адзін правакацыйны крок Расеі. Напраўду яшчэ ацэньваецца, што ён можа значыць для Альянсу. Што ён можа азначаць для паводзін Альянсу ў плане абароны, што гэта можа азначаць для абароны краін Балтыі і якія трэба прадпрымаць контрзахады для мінімізацыі дзеянняў гэтай яшчэ невядомай (створанай ці не) базы.

Я не магу ў гэты момант канкрэтна адказаць, што ў сувязі з тым, што Беларусь стварае або мае намер стварыць базу, Альянс тут жа паставіць шмат баз вакол, кіруючыся прынцыпам «зуб за зуб». Мы проста глядзім на больш шырокую сітуацыю і бачым пакуль што не вельмі заспакаяльныя з'явы.

Гэтую базу ў Беларусі нельга ўспрымаць як ізаляваную частку агульнага. Калі ж зірнуць, то Расея выпроствае сваё ваеннае крыло вельмі шырока. І гэта як раз абмяркуюць міністры, як мы павінны трымацца, рэагаваць як Альянс, на такія правакацыйныя дзеянні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках