5 траўня 2024, Нядзеля, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскія вайсковыя караблі ўпершыню прыбылі ў Польшчу

3
Кітайскія вайсковыя караблі ўпершыню прыбылі ў Польшчу
Фота: AP/Andrzej J. Gojke

Эсмінец, фрэгат і судна забеспячэння Вайскова-марскога флоту Кітая зайшлі ў польскі порт Гдыня.

Гэта першы візіт кітайскіх вайсковых караблёў за 66 гадоў дыпламатычных стасункаў дзвюх краін.

Пра гэта паведамляе Associated Press.

Падчас візіту вайскоўцы Кітая і Польшчы правядуць шэраг мерапрыемстваў у паглыбленні двухбаковага сяброўства, прынамсі, абмяняюцца досведам у барацьбе з тэрарызмам, правядуць таварыскія спаборніцтвы ў веславанні ды футбольны матч, піша «ЕвроПравда».

Міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк у ліпені сустракаўся са сваім кітайскім калегам Чан Ваньцюанем у Пекіне і потым сказаў, што Кітай з'яўляецца вельмі важным партнёрам у перамовах аб бяспецы ў Азіі ды ў Еўропе.

Польшча таксама плануе навучаць кітайскіх афіцэраў у наступным годзе, а акрамя таго дзяржавы развіваюць гандлёвыя сувязі. Караблі прабудуць у Польшчы да нядзелі.

Для кітайскіх караблёў прыпынак у Польшчы стаў шостым пунктам прызначэння ў іх кругасветным падарожжы. Раней караблі таксама заходзілі ў Судан, Егіпет, Данію, Фінляндыю і Швэцыю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках