4 траўня 2024, Субота, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры лякарні патрапілі пад удар расейскай авіяцыі ў Сірыі

2
Тры лякарні патрапілі пад удар расейскай авіяцыі ў Сірыі

На працягу двух дзён - 2 і 3 кастрычніка - ад авіяўдараў расейскіх самалётаў у Сірыі пацярпелі прынамсі тры медыцынскія ўстановы.

Пра гэта паведамілі ў арганізацыі "Лекары за правы чалавека", піша "Еўрапейская праўда".

"Сілы Башара Асада бязлітасна атакавалі ўстановы сістэмы аховы здароўя Сірыі на працягу апошніх чатырох гадоў, і цяпер урад Расеі ідзе тым жа шляхам", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 2 кастрычніка расейскі вайсковы самалёт нанёс авіяўдар па палявым шпіталі ў Латамні, правінцыя Хама. Шпіталь атрымаў пашкоджанні, некалькі медыцынскіх работнікаў былі параненыя.

У той жа дзень расейскі вайсковы самалёт нанёс удар па цэнтры рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў Бэніне, правінцыя Ідліб. Частка цэнтра была знішчаная, прынамсі дзве машыны хуткай дапамогі сур'ёзна пашкоджаныя.

3 кастрычнік расейскі самалёт нанёс авіяўдар і пашкодзіў шпіталь аль-Лурнас у Паўночнай Латакіі, недалёка ад турэцкай мяжы. Лякарні прычыненая нязначная матэрыяльная шкода, але давялося правесці эвакуацыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках