7 траўня 2024, aўторак, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Воўчак: Адзіная правільная пастанова - не хадзіць на «выбарчыя» ўчасткі

1
Алег Воўчак: Адзіная правільная пастанова - не хадзіць на «выбарчыя» ўчасткі
Алег Воўчак
ФОТА: CHARTER97.ORG

Тыя, хто ўдзельнічаюць у маштабнай фальсіфікацыі - «выбіраюць» інфляцыю, новыя падаткі, зніжэнне заробкаў і ўдзел Беларусі ў войнах.

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org заявіў юрыст, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак.

- Што вы як праваабаронца можаце сказаць пра парушэнне Выбарчага кодэкса на этапе датэрміновага «галасавання»?

- Сёння мы другі дзень праводзім маніторынг парушэнняў на «выбарах» у Менску. Гэтыя два дні можна назваць «паляваннем на выбаршчыка».

На вуліцах сёння проста немагчыма прайсці: усюды ўсталяваныя гучнагаварыльнікі, якія заклікаюць «на выбары». Людзі скардзяцца ў паліклініках: прыйшлі на прыём, а там уключылі гучнагаварыльнікі - дык людзі спалохаліся, падумаўшы, што пачаліся ваенныя дзеянні.

Такая ж «мабілізацыя» ідзе ў аўтобусах, людзі скардзяцца, што немагчыма спакойна ехаць з працы: дыктарскімі галасамі заклікаюць ісці на «выбары». У розных раёнах Менску разаслалі 1,5 мільёна паштовак ад імя Аляксандра Лукашэнкі, каб людзі прыйшлі «галасаваць за квітнеючую Беларусь».

Ідзе прымусовая мабілізацыя на датэрміновае «галасаванне», што забаронена нават тым выбарчым заканадаўствам, якое цяпер ёсць у Беларусі.

У рэгіёнах людзі скардзяцца, што атрымалі запрашэнні на мёртвых сваякоў, якіх даўно ўжо няма ў жывых. А ў Менску ўлады прыдумалі «ноў-хаў»: запрашэнні на «выбары» прыходзяць не імянныя, як раней, а на ўсю кватэру.

Усё робіцца для таго, каб павялічыць маштаб фальсіфікацый.

- Што вы параіце рабіць беларускім грамадзянам, каб не стаць удзельнікамі гэтай фальсіфікацыі?

- Мне асабіста тэлефануюць многія: калегі-юрысты, удзельнікі вайны ў Афганістане, маладыя сем'і, настаўнікі, пенсіянеры. Усе пытаюцца: што рабіць? Я кажу: у нас няма ні выбару, ні «выбараў». Ідзе такая фальсіфікацыя, што няма сэнсу наогул ісці на ўчастак. Мы павінны захоўваць чалавечую годнасць і не ўдзельнічаць у гэтым.

Тыя, хто пойдуць на ўчасткі, яны прагаласуюць за інфляцыю, за новыя падаткі, за скарачэнне заробкаў, за адпраўку дзяцей на рэгіянальныя войны ў межах АДКБ, за горшае жыццё сваіх дзяцей. І нельга прыкрывацца нейкімі страхамі: тыя, хто сёння «галасуе» - крадуць будучыню ў сваіх дзяцей.

Сёння адзіная правільная пастанова - не прыходзіць на «выбарчыя» ўчасткі. Калі не будзе 50% прыходу - «выбары» не адбудуцца, а значыць, паводле Выбарчага кодэксу, усе гэтыя чатыры «кандыдаты» не маюць права ўдзельнічаць у наступных выбарах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках