7 траўня 2024, aўторак, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Пентагона пацвердзіў падзенне расейскіх ракет на тэрыторыі Ірана

7
Кіраўнік Пентагона пацвердзіў падзенне расейскіх ракет на тэрыторыі Ірана
Эштан Картэр

Эштан Картэр пацвердзіў інфармацыю аб тым, што, паводле амерыканскіх звестак, «прынамсі, 4 ракеты, мэтай якіх былі пазіцыі ў Сірыі, упалі ў Іране».

Выступаючы на супольнай з міністрам абароны Вялікай Брытаніі Майклам Фэланам прэс-канферэнцыі ў Лондане кіраўнік Пентагона выказаў здагадку, што прычынай падзення ракет магла стаць іх няспраўнасць, паведамляе РБК са спасылкай на AP.

Раней тэлекампанія CNN са спасылкай на двух службовых асобаў ЗША паведаміла, што частка крылатых ракет, выпушчаных па Сірыі з акваторыі Каспійскага мора, не дайшла да месца прызначэння і ўпала ў Іране. Адзін з суразмоўцаў тэлекампаніі выказаў здагадку, што ў выніку інцыдэнту маглі быць ахвяры, аднак другі суразмоўца гэтую інфармацыю не пацвердзіў.

Нагадаем, 7 кастрычніка стала вядома аб запуску крылатых ракет па тэрыторыі Сірыі з караблёў Каспійскай флатыліі ВМФ РФ. Паводле звестак расейскага вайсковага міністэрства, ракеты праляцелі над тэрыторыяй Ірана і Ірака, уразіўшы ўсе зададзеныя мэты з дакладнасцю да 3 метраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках