26 красавiка 2024, Пятніца, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ: Нястомныя намаганні Алексіевіч служаць прыкладам для незалежных журналістаў у Беларусі

3
АБСЕ: Нястомныя намаганні Алексіевіч служаць прыкладам для незалежных журналістаў у Беларусі
Дуня Міятавіч

Прадстаўнік АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч павіншавала Святлану Алексіевіч з прысуджэннем ёй Нобелеўскай прэміі ў літаратуры за 2015.

Пра гэта паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе арганізацыі.

"Адважны голас Святланы Алексіевіч унёс значны ўклад у разнастайнасць меркаванняў аб пытаннях нядаўняй гісторыі", - гаворыцца ў віншаванні Дуньі Міятавіч.

Са слоў прадстаўніка АБСЕ, "нястомныя намаганні беларускай пісьменніцы служаць выдатным прыкладам для незалежных журналістаў у Беларусі і за яе межамі".

"Гэтая ўзнагарода - прызнанне незаменнай ролі выяўленай смеласці ў літаратуры і журналістыцы ў нашым грамадстве", - падкрэсліла Міятавіч.

Аб прысуджэнні Святлане Алексіевіч Нобелеўскай прэміі ў літаратуры 2015 было абвешчана ў чацвер.

67-гадовая С.Алексіевіч - лаўрэат многіх літаратурных прэмій: прэміі "Трыюмф", прэміі Рэмарка, Нацыянальнай прэміі крытыкі і многіх іншых.

Сярод ейных твораў - кнігі "У вайны не жаночае аблічча" (1985), "Чарнобыльская малітва" (1997), "Час сэканд хэнд" (2013).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках