19 красавiка 2024, Пятніца, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі пра «выбары»: Беларусы ўражаныя цынізмам уладаў

10

Каб чалавек прыйшоў у апазіцыю, яму досыць паназіраць за «выбарамі».

Магілёўскія актывісты пачынаюць кампанію за свабодныя выбары.

У Бабруйску адбылася выніковая сустрэча актывістаў і сябраў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Магілёўшчыны па кампаніі назірання «Права выбару». Удзел у ёй сярод іншых прынялі сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, каардынатарка вобласці Таісія Кабанчук, каардынатар кампаніі па вобласці Алег Аксёнаў, паведамілі ў прэс-службе БХД.

«Назіральнікі з Магілёўскай вобласці больш за ўсіх зафіксавалі парушэнняў у дзень выбараў. І гэта была адна з найбольшых абласцей па колькасці вылучаных назіральнікаў», - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Падчас сустрэчы было наважана працягваць удзел у кампаніі «Права выбару» і далучаць да яе новых людзей. Была пастаўленая задача, што кожны назіральнік на наступную электаральную кампанію прывядзе новых назіральнікаў з ліку сваіх сяброў і знаёмых. Будзе праводзіцца і асветніцкая праца, між іншым, запланаваны распаўсюд інфармацыі аб парушэннях, якія былі зафіксаваныя ў вобласці і краіне. Таксама будзе пачаты збор подпісаў за змену выбарчага заканадаўства.

«У гэты раз падпісалася вельмі шмат новых людзей, якія раней не ўдзельнічалі ні ў назіранні, ні ў палітычным ці грамадскім жыцці. Мяркуючы па тым, што яны распавядалі падчас сустрэчы, яны былі глыбока ўражаныя тым цынізмам, з якім выбарчыя камісіі фальсіфікавалі прыход і вынікі галасавання. Ні пра якія свабодныя выбары гаворка не ідзе, але вельмі добра, што людзі на свае вочы ўбачылі несправядлівасць. Яны ўжо ніколі не застануцца абыякавымі. У іх ёсць жаданне працягваць удзел у жыцці грамадства. Многія з іх далучыліся да БХД, распавядаюць пра гэта сваім знаёмым і прыводзяць іх у апазіцыю. Сёння ў Беларусі для таго, каб чалавек перайшоў у апазіцыю да ўлады, дастаткова, каб ён проста стаў назіральнікам у спектаклі пад назвай «выбары». Потым ужо ніхто не падтрымлівае ўладу», - падкрэсліў сустаршыня БХД.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках