17 траўня 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча аспрэчыць вынікі расследавання катастрофы Ту-154 у Еўрапейскім судзе

8
Польшча аспрэчыць вынікі расследавання катастрофы Ту-154 у Еўрапейскім судзе

Польшча гатовая падаць пазоў супраць Расеі ў ЕСПЧ праз расследаванне катастрофы самалёта Качыньскага пад Смаленскам.

Нагадаем, 10 красавіка 2010 года пры заходзе на пасадку пацярпеў катастрофу прэзідэнцкі лайнер Ту-154М. Усе людзі на борце загінулі, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і шэраг высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў.

Аб патрэбе аспрэчыць вынікі расследавання заявіў кандыдат на пасаду міністра замежных спраў Вітольд Вашчыкоўскі, паведамляе расейская служба BBC.

"Трэба папрасіць міжнародных экспэртаў, каб яны правялі аўдыт справаздачы Анодзінай (Таццяна Анодзіна - старшыня Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта - Рэд.), справаздачы Мілера, паказалі нам на праблемы", - сказаў ён.

"Мы паскардзімся ў Страсбургу на замаруджванне расследавання расейскім следствам, у арбітражныя суды - на ўтрыманне нашай маёмасці, каб быў вынесены вердыкт, што абавязвае Расею аддаць нам маёмасць", - дадаў Вашчыкоўскі.

Расследаваннем МАК выяўлена, што ўсе сістэмы самалёта да сутыкнення з зямлёй працавалі нармальна; праз туман бачнасць на аэрадроме была ніжэйшая за дапушчальную для пасадкі, пра што экіпаж быў інфармаваны.

МАК назваў прычынамі катастрофы няправільныя дзеянні экіпажа самалёта і псіхалагічны ціск на яго.

Камісія дзяржаўнай авіяцыі для расследавання авіякатастроф МУС Польшчы прызнала прычынай катастрофы памылку экіпажа, выставіўшы ў якасці чынніку здарэння недастатковае аэранавігацыйнае забеспячэнне палёту з боку дыспетчараў аэрадрома Смаленск-Паўночны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках