28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: Уцекачы павінны выконваць парадак надання прытулку

3
Даля Грыбаўскайтэ: Уцекачы павінны выконваць парадак надання прытулку

Нелегальнаму перамяшчэнню асоб па Шэнгенскай прасторы неабходна пакласці канец.

Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайтэ на Мальце ўдзельнічае ў нефармальным пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін - чальцоў ЕЗ, на якім абмяркоўваецца рэалізацыя прынятых ЕЗ захадаў ва ўрэгуляванні міграцыйнага крызісу і дадатковыя дзеянні Супольнасці. Яна падкрэсліла, што міграцыйны крызіс толькі паглыбляецца - цалкам відавочна, што раней прынятыя Еўрапейскай радай стратэгічныя пастановы ператвараюцца ў жыццё занадта павольна, нерашуча і нескаардынавана. Асобныя краіны ЕЗ вымушаныя змагацца з накрыўшай іх хваляй уцекачоў самастойна - яны ўводзяць часовы кантроль за ўнутранымі межамі Шэнгенскай зоны. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Літвы.

Як адзначыла Даля Грыбаўскайтэ, з мэтай стрымлівання хаатычнай плыні ўцекачоў у Еўропу ў першую чаргу трэба ўзмацніць дапамогу ахопленым канфліктамі краінам, каб людзі перасталі бегчы адтуль. Таксама неабходна забяспечыць належную ахову вонкавых межаў ЕЗ і ўпарадкаваць сістэму рэгістрацыі ўцекачоў у краінах, праз якія ідуць іх плыні. З 11-ці цэнтраў рэгістрацыі ўцекачоў у Грэцыі і Італіі працуе толькі адзін цэнтр на востраве Лампедуза. Напоўніцу не працуе і сістэма вяртання эканамічных мігрантаў на радзіму.

«Міграцыйны крызіс не будзе развязаны датуль, пакуль вонкавая мяжа ЕЗ будзе «дзіравай», а ўцекачы не будуць выконваць правілаў ЕЗ і міжнароднага парадку надання прытулку. Прытулак павінен быць прадстаўлены толькі зарэгістраваным асобам і толькі тым, каму ён сапраўды жыццёва неабходны. Нелегальнаму перамяшчэнню асоб па Шэнгенскай прасторы неабходна пакласці канец», - сказала прэзідэнт.

На нефармальным пасяджэнні Еўрапейскай рады абмяркоўваюцца прапановы па забеспячэнні больш эфектыўнага кантролю за вонкавымі межамі ЕЗ. Адзін з інструментаў - размяшчэнне памежных атрадаў хуткага рэагавання (RABIT) у краінах ЕЗ, праз якія ідзе самая вялікая плынь уцекачоў.

Акрамя таго, неабходна забяспечыць, каб усе ўцекачы праходзілі рэгістрацыю і падавалі хадайніцтвы аб прадстаўленні прытулку. Ставіцца мэта як мага хутчэй прыняць спіс «бяспечных краін», грамадзяне якіх не маглі б спадзявацца на атрыманне прытулку ў ЕЗ. Удзельнікі пасяджэння дыскутавалі пра спосабы ўжывання ўсіх захадаў і эфектыўнай рэалізацыі сістэмы прымусовага вяртання эканамічных мігрантаў на радзіму, дзе няма пагрозы іх жыццю.

Еўрапейскі звяз таксама будзе надаваць больш увагі інфармаванню ўцекачоў аб дзейным у Супольніцтве парадку надання прытулку. Асобы, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва і рэгістрацыі, будуць прымусова дэпартаваныя ў тыя краіны, з якіх яны прыбылі.

На нефармальным пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін - чальцоў ЕЗ падкрэслівалася, што асаблівую ўвагу і падтрымку неабходна надаваць і Турцыі, праз тэрыторыю якой плынь уцекачоў з Сірыі трапляе ў Еўразвяз. З Турцыяй ужо дасягнутыя дамоўленасці аб супольным плане дзеянняў, які неабходна рэалізаваць як мага хутчэй.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках