8 траўня 2024, Серада, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хуткасны цягнік сышоў з рэек у Францыі: пяць чалавек загінулі

6

На месцы інцыдэнту быў чутны выбух.

Хуткасны выпрабавальны цягнік TGV сышоў з рэек на ўсходзе Францыі, паведамляе ў мікраблогу Twitter радыёстанцыя France Bleu Alsace. Як паведамляе агенцтва Франс Прэс, загінулі прынамсі пяць чалавек, піша РІА «Новости».

Паводле папярэдніх звестак, катастрофа адбылася ў горадзе Эквешам недалёка ад Страсбурга. Як паведамляецца на інфармацыйным партале Prechi-Precha, на месцы інцыдэнту быў чутны выбух. Пасажыраў у цягніку не было.

Фота: Reuters/Vincent Kessler

На месца здарэння выехалі машыны хуткай дапамогі. Паводле апублікаваных фатаграфій, большасць вагонаў цягніка сышлі з рэек і перакуліліся.

Нагадаем, уночы ў суботу ў Парыжы ў выніку серыі ўзброеных нападаў, выбухаў і захопу закладнікаў загінулі прынамсі 150 чалавек, яшчэ 250 параненыя, з якіх 98 знаходзяцца ў крытычным стане.

Невядомыя пачалі страляніну ў адной з рэстарацый 10-й акругі французскай сталіцы, тры выбухі прагучалі ў непасрэднай блізкасці ад стадыёна «Стад дэ Франс», дзе праходзіў таварыскі матч футбольных каманд Францыі ды Нямеччыны, на якім прысутнічаў французскі прэзідэнт Франсуа Аланд. Акрамя таго, на рок-канцэрце ў тэатры «Батаклан» ў 11-й акрузе невядомыя захапілі закладнікаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках