5 траўня 2024, Нядзеля, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бельгіі арыштаваныя пяць чалавек паводле падазрэння ў дачыненні да парыжскіх тэрактаў

У Бельгіі арыштаваныя пяць чалавек паводле падазрэння ў дачыненні да парыжскіх тэрактаў

Ператрусы, праведзеныя ў суботу ў брусэльскай камуне Маленбек, прывялі да арышту пяці падазраваных.

Пра гэта паведаміла ў нядзелю тэлеканалу RTBF маленбекскі бургамістр Франсуаза Шэпманс, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Паводле яе слоў, паліцыя таксама арыштавала ў Маленбеку падазроны аўтамабіль.

Тэлеканал пацвердзіў звесткі, якія ўжо сталі вядомымі ў суботу, аб тым, што першыя трое арыштаваных не вядомыя французскім спецслужбам, хоць адзін з іх, са словаў прэм'ер-міністра Бельгіі Шарля Мішэля, падазраецца ў тым, што ён знаходзіўся ў Парыжы падчас нападу тэрарыстаў.

Федэральная пракуратура Бельгіі гэтую інфармацыю не каментуе.

Нагадаем, што генеральны пракурор Французскай рэспублікі Франсуа Малян заявіў, што тэракты 13 лістапада ў Парыжы былі арганізаваныя трыма групамі тэрарыстаў.

Са словаў Малян, ідэнтыфікаваны адзін тэрарыст, які захапіў закладнікаў у тэатры Батаклан. Гэта жыхар французскага горада Куркурон у сталічным рэгіёне Іль-дэ-Франс, 1985 года нараджэння. З 2004 да 2010 года ён здзейсніў 8 правапарушэнняў, але ніколі не быў у турме. У 2010 годзе ён трапіў у спіс асоб, якія падзяляюць радыкальныя ідэі, але ў сувязях з тэрарыстамі заўважаны не быў.

Пракурор таксама паведаміў, што побач з адным са смяротнікаў, якія падарваліся ў «Стад Дэ Франс» знойдзены пашпарт сірыйца 1990 года нараджэння, ягоны ўладальнік французскім спецслужбам невядомы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках