6 траўня 2024, панядзелак, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны: Беларусь пачала рыхтавацца да гібрыдных войнаў 15 гадоў таму

52
Міністр абароны: Беларусь пачала рыхтавацца да гібрыдных войнаў 15 гадоў таму
ФОТА: BYMEDIA.NET

Андрэй Раўкоў назваў Еўрамайдан «дзяржаўным пераваротам», а суседства з NATO - небяспекай.

Беларусь пачала рыхтавацца да гібрыдных войнаў 15 гадоў таму. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» увечары 15 лістапада паведаміў міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, паведамляе БелаПАН.

Ён заявіў, што такія высновы былі зробленыя праз аналіз падзей у Паўночнай Афрыцы, на Блізкім Усходзе і ва Украіне.

«У нас створаны такі арганізм, як сілы спецыяльных аперацый, які за гэтыя гады станаўлення сфармаваўся і на сённяшні дзень з'яўляецца сур'ёзнай сілай, здольнай супрацьстаяць выклікам і пагрозам гібрыднай вайны. Мы актыўна развіваем сістэму тэрытарыяльнай абароны. Яна з'яўляецца інструментам у руках дзяржавы для таго, каб весці ўсенародную барацьбу супраць тых, хто паспрабуе развіваць супраць нас нейкія дзеянні, у тым ліку ўзброеныя», - заявіў міністр абароны.

Таксама Раўкоў дадаў, што ў Беларусі развіваюцца не толькі сілы спецыяльных аперацый, але і сілы неадкладнага рэагавання і сілы хуткага разгортвання.

Кажучы пра Украіну, міністр адзначыў: «Перадзел сфер уплыву, які прывёў і да дзяржаўнага перавароту, і да вайны - гэта закранае ў некаторай ступені і нас. І тут вельмі важна, каб палітыка-дыпламатычны баланс вытрымліваўся».

Андрэй Раўкоў заявіў, што дзяржавы NATO ля межаў Беларусі ўяўляюць «пэўную небяспеку».

«Трэба разумець, што на сённяшні дзень у Рэспублікі Беларусь на паўночным захадзе дзве дзяржавы NATO, на захадзе - дзяржава NATO. І размяшчэнне паблізу нашых межаў баз, складоў для забеспячэння дзеянняў груповак войскаў, якія яны цяпер ствараюць, гэта, вядома, з'яўляецца пэўнай небяспекай. Але, напэўна, казаць аб тым, што ёсць вайсковая пагроза - яе няма.

Цяпер мы разглядаем гэта як вайсковую небяспеку, - адзначыў Раўкоў. - І, натуральна, прымаем пэўныя меры, каб адэкватна на гэта рэагаваць. У тым ліку на павелічэнне інтэнсіўнасці аператыўнай і баявой падрыхтоўкі на сумежнай тэрыторыі».

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках