6 траўня 2024, панядзелак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанка, якая піша па-беларуску, прэзентуе зборнік вершаў у Менску

5
Гішпанка, якая піша па-беларуску, прэзентуе зборнік вершаў у Менску
Ангела Эспіноса Руіс

Дзяўчына ніколі не была ў Беларусі, вывучыла мову па падручніках з інтэрнэту і выдала кнігу беларускіх вершаў.

Ангела Эспіноса Руіс - беларускамоўная гішпанка, якая рэалізавала сваю мару - прыехаць у Менск. Студэнтка прэзентуе кнігу вершаў на беларускай мове ў сталіцы 21 лістапада.

Студэнтка Ангела Эспіноса Руіс з Гішпаніі можа даць фору любому беларусу ў валоданні беларускай мовай. Дзяўчына з'явілася на свет на радзіме вядомага мастака Пабла Пікаса - у гішпанскім горадзе Малазе, вучыцца ў Гранадзе на філалагічным факультэце, чытае ў арыгінале творы беларускіх пісьменнікаў і 21 лістапада прыедзе ў Менск з прэзентацыяй кнігі на беларускай мове.

Ангела Эспіноса Руіс прэзентуе сваю кнігу вершаў «Раяль ля мору». Прэзентацыя адбудзецца ў рамках праекта «Саўндчэк» у прасторы «Арт Сядзібы», паведамляе «Радыё Свабода».

Студэнтка Ангела Эспіноса з Малагі ніколі не была ў Беларусі, вывучыла мову па падручніках з інтэрнэту і выдала кнігу беларускіх вершаў «Раяль ля мору». Ва ўніверсітэце Гранады студэнтка арганізавала курсы «Мова нанова» для трох гішпанскіх студэнтак. Ангела вядзе блог пад назвай «Іншаземка, якая піша па-беларуску». Аўтар так свабодна і правільна гаворыць па-беларуску, як не можа большасць выпускнікоў беларускіх школ. Такога выніку яна дамаглася ўсяго за два апошнія гады.

У сваім інтэрв'ю Ангела так пазначыла свае дачыненні з беларускай мовай, - «Я зразумела адразу, каб зразумець беларускую культуру, гісторыю Беларусі, зразумець, што адбываецца ў Беларусі, тэрмінова трэба ведаць беларускую мову. Я пачала вучыць, і для мяне гэта было відавочна. Для мяне гэта факт! Трэба дыхаць, таму што памрэш, калі ня дыхаць. Трэба ведаць беларускую мову, калі хочаш жыць у беларускай культуры».

Праект «Саўндчэк» (SoundCheck) - гэта сустрэчы за кавай або гарбатай з цікавымі творчымі людзьмі ў нефармальнай абстаноўцы. Гасцямі выступаюць культурныя дзеячы, аўтары паспяховых праектаў і проста людзі, якія натхняюць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках