5 траўня 2024, Нядзеля, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца расейскага прэзідэнта: Пытанне з авіябазай ў Беларусі яшчэ не закрытае

2
Дарадца расейскага прэзідэнта: Пытанне з авіябазай ў Беларусі яшчэ не закрытае

Гэта стане адной з тэм сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі 26 лістапада.

Як паведаміў памочнік расейскага прэзідэнта Юрый Ушакоў, адной з тэм сустрэчы стане стварэнне расейскай авіябазы ў Беларусі. Відавочна, што гэтая тэма яшчэ не да канца закрытая, падкрэсліў Ушакоў, паведамляе РБК.

У канцы верасня Пуцін даручыў падпісаць пагадненне аб стварэнні авіябазы ў Беларусі. У адказ на гэта Лукашэнка заявіў, што нічога пра гэта не ведае, а такое пытанне не абмяркоўвалася. Ён таксама выказаў здзіўленне, «навошта гэта было расейцам <...> укідваць у сродкі масавай інфармацыі».

Пазней ён назваў абмеркаванне гэтай тэмы ў СМІ «шуміхай», якая носіць «чыста палітычны характар». Лукашэнка таксама падкрэсліваў, што пры размяшчэнні расейскай вайсковай базы Масква і Менск будуць мець больш мінусаў, чым плюсаў.

Меркавалася, што правадыры Расеі і Беларусі закрануць тэму вайсковай базы на самітах СНД і ЕАЭС ў Астане. Аднак на гэтых сустрэчах, са слоў прэс-сакратара прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Пяскова, тэма вайсковай базы не абмяркоўвалася.

У канцы кастрычніка міністр абароны Андрэй Раўкоў заявіў, што размяшчаць расейскую авіябазу ў рэспубліцы сэнсу няма і прапанаваў альтэрнатыву: размясціць у рэспубліцы ракетныя «сродкі паразы». Ён патлумачыў сваю ідэю тым, што суседзі Беларусі, зноў абраны прэзідэнт Польшчы, просяць NATO размясціць свае базы паблізу межаў Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках