2 траўня 2024, Чацвер, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупацыйныя ўлады: Крым застанецца без электрычнасці да 22 снежня

18
Акупацыйныя ўлады: Крым застанецца без электрычнасці да 22 снежня

Аднаўленне энэргетыкі адбудзецца не раней за 22 снежня, пасля запуску першай чаргі энэргамоста праз Керчанскі праліў.

На думку «кіраўніка» акупацыйнай улады Крыму Сяргея Аксёнава, крымчакам неабходна рыхтавацца да найгоршага варыянту - аднаўленне энэргетыкі адбудзецца не раней за запуск першай чаргі энэргамоста праз Керчанскі праліў, паведамляюць РІА «Новости».

Крым у ноч на нядзелю быў поўнасцю абясточаны праз падрыў на поўдні Украіны апор ліній электраперадачы, якія пастаўляюць электраэнэргію на паўвыспу. У рэгіёне быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі да поўнага аднаўлення энэргазабеспячэння, уведзеныя графікі аварыйных адключэнняў.

«Мы мяркуем, што неабходна рыхтавацца да найгоршага варыянту, што гэты перыяд будзе доўжыцца да моманту, пакуль будзе пракладзеная першая лінія энэргамоста праз Керчанскі праліў, то бок 22 снежня», - сказаў Аксёнаў на відэаселектарнай нарадзе з «кіраўнікамі» муніцыпалітэтаў акупаванай паўвыспы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках