29 красавiка 2024, панядзелак, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч: Улічым кожную пасылку з-за мяжы

184
Мясніковіч: Улічым кожную пасылку з-за мяжы
Міхаіл Мясніковіч
ФОТА: BYMEDIA.NET

ПДВ на пасылкі з-за мяжы можна збіраць «наўпрост пры іх дастаўцы».

Пра гэта сёння заявіў старшыня «савета рэспублікі» Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні маніторынгавай групы ў разглядзе праектаў указаў Лукашэнкі і законаў у «савеце рэспублікі», паведамляе БелТА.

Мясніковіч адзначыў, што за першае паўгоддзе 2015 жыхары Беларусі атрымалі 4 млн 400 тысяч пасылак з таварамі з-за мяжы. «Яны ацэньваюцца ў $5, $10... Хоць напраўду фактычны кошт цалкам іншы, таму бюджэт недаатрымлівае ПДВ, падаткі», - сказаў ён.

Пры гэтым падкрэсліў: «Я не супраць таго, каб куплялі гэта, але ідзе проста падробка фактычнага кошту. Гэта дазваляе сыходзіць ад мытных падаткаў, плацяжоў і гэтак далей». Раней Міхаіл Мясніковіч прапаноўваў увесці ПДВ на такія пасылкі з таварамі, але з гэтым не пагадзіўся Нацбанк, спаслаўшыся на тое, што праграмнае забеспячэнне не дазваляе зрабіць гэтага. «Я мяркую, што гэта няправільны падыход. Буду на гэтым настойваць. Бо, калі мы прыходзім у краму, на касе прабіваюць ПДВ, і праграмнае забеспячэнне спрацоўвае. Кожны пакупнік выплачвае падатак. У нас ёсць рэгістрацыя на кожную пасылку. Пры яе ўручэнні цалкам можна гэтае пытанне развязаць», - дадаў Міхаіл Мясніковіч.

Мясніковіч таксама мяркуе, што такія пасылкі абвалілі беларускі гандаль і стварылі праблемы для прамысловасці. «І, вядома, гэта вялікія страты для бюджэту», - падкрэсліў ён.

Нагадаем, што Еўразійская эканамічная камісія ўжо абмяркоўвае пытанне ўвядзення падатку на такі інтэрнэт-гандаль. Гаворка ідзе пра прагрэсіўную шкалу падатку на пасылкі з таварамі з інтэрнэт-крам, якія паступаюць у ЕАЭС звонку.

Напісаць каментар 184

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках