3 траўня 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Насупар Мясніковічу: падатку на замежныя пасылкі пакуль не будзе

8
Насупар Мясніковічу: падатку на замежныя пасылкі пакуль не будзе

Краіны ЕАЭС - супраць зніжэння парога бяспошліннага інтэрнэт-гандлю да 150 еўраў.

Як паведаміў першы намеснік міністра эканамічнага развіцця РФ Аляксей Ліхачоў, прапанова аб зніжэнні парога бяспошліннага інтэрнэт-гандлю да 150 еўраў не знайшлі падтрымкі ў краін Еўразійскага эканамічнага звязу.

Ліхачоў не выключыў, што пытанне будзе паўторна разгледжанае 2 снежня. Пакуль жа пытанне адкладзенае, піша БелТА. Супраць увядзення новых нормаў прагаласавала Расея, якая таксама выступае супраць увядзення фіксаванага плацяжу на інтэрнэт-пакупкі.

Нагадаем, што напярэдадні аб намеры знізіць парог бяспошліннага інтэрнэт-гандлю да 150 еўраў у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза паведамілі расейскія СМІ. Пацвердзіў гэта ў сваім выступе і старшыня «савета рэспублікі» Беларусі Міхаіл Мясніковіч, які, у сваю чаргу, прапануе абкласці пасылкі з-за мяжы ПДВ.

У Беларусі бязмытны парог складае 200 еўраў. Прычым ён быў павялічаны са 120 еўраў зусім нядаўна - у кастрычніку 2014 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках