26 красавiка 2024, Пятніца, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск пра збіты Су-24: Трэба захоўваць спакой

2

Пасля інцыдэнту са збітым расейскім бамбавіком Су-24 у паветранай прасторы Сірыі ўсе бакі павінны ўстрымлівацца ад рэзкіх дзеянняў.

Пра гэта прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск напісаў у Twitter.

"У гэты небяспечны момант, пасля таго, як быў збіты расейскі самалёт, усе павінны заставацца стрыманымі і спакойнымі", - напісаў Туск.

Сёння раніцай над Сірыяй быў збіты франтавы бамбавік Су-24 расейскай авіягрупы. Паводле звестак турэцкіх уладаў, расейскі самалёт, перш чым яго збіў турэцкі знішчальнік F-16, не рэагаваў на папярэджанні, паведамляе "ЕвроПравда".

Самалёт упаў у сірыйскай правінцыі Латакія блізу мяжы з Турцыяй, дзе базуецца расейская авіяцыя. Пілот і штурман катапультаваліся.

Раней СМІ паведамілі, што сірыйскія туркі захапілі аднаго з пілотаў. Расейскія вайсковыя гелікоптэры праводзяць пошукі пілотаў.

СМІ паведамілі, што адзін з пілотаў збітага турэцкімі вайскоўцамі расейскага бамбавіка Су-24 загінуў.

Турэцкія вайскоўцы паказалі звесткі радыёлакатара, якія сведчаць аб тым, што расейскі бамбавік Су-24 парушыў паветраную прастору Турцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках