26 красавiка 2024, Пятніца, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Пуцін дорага заплаціць за авіябазу ў Беларусі

2
Раман Якаўлеўскі: Пуцін дорага заплаціць за авіябазу ў Беларусі
Раман Якаўлеўскі
ФОТА: TUT.BY

Беларусь тэрмінова мае патрэбу ў нафтавым допінгу і расейскіх крэдытах, а адзіны «козыр» Лукашэнкі - расейская авіябаза ў Бабруйску.

На пытанні «Беларускай праўды» адказаў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

- З першым афіцыйным візітам пасля «інаўгурацыі» Лукашэнка адпраўляецца, традыцыйна, у Маскву. Прычым адразу на два дні. Няўжо ў беларуска-расейскіх стасунках назапасілася столькі праблем?

- Праблемы ў стасунках Лукашэнкі з Крамлём заўсёды былі і ёсць. А часам яны абвастраюцца так, што пачынаюцца размовы пра нейкі разварот Лукашэнкі ад Масквы на Захад. Або, што палітыка Лукашэнкі становіцца падобнай да Бялграду часоў Ціта. Гэта значыць, пазітыўнага нейтралітэту паміж Масквой і Захадам. Але маршал Ціта ніколі сваю Югаславію не бачыў чальцом Варшаўскай дамовы - правобразу АДКБ. Чальцом Варшаўскай дамовы была Румынія часоў «генія Карпат» Чаўшэску, які нярэдка аскірзаўся Крамлю. Вось з гэтым прэзідэнтам можна неяк параўноўваць Лукашэнку, які, відавочна, таксама імкнецца атрымліваць жаданыя крэдыты МВФ без усялякіх рэформаў унутры краіны. А сярод цяперашніх праблем можна адзначыць і атрыманне расейскіх крэдытаў. Гэтым жа разам і Пуцін не багаты на крэдыты для Лукашэнкі.

- Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным і падпіша шэраг міжнародных дакументаў. Пра якія дакументы можа ісці гаворка?

- Наколькі мне вядома, яны сабраліся правесці ў Маскве і пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы», нязменным старшынём якога з'яўляецца Лукашэнка. Можа быць, у яго рамках і плануецца нешта падпісаць. Праўда, гэта дзяржава не з'яўляецца суб'ектам міжнароднага права. Зрэшты, крымскі «бліцкрыг» паказаў, што для Пуціна такога права не існуе.

- Цэнтральным пытаннем на сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным стане абмеркаванне лёсу расейскай авіябазы ў Беларусі. Як сёння ставіцца пытанне: быць або не быць расейскай авіябазе, колькі каштуе авіябаза?

- Я б назваў тэму пра базу адным з пытанняў, а не галоўным пытаннем, якое, як чакаецца, абодва правадыры павінны развязаць. Асабіста я думаю, што Пуцін ад гэтай базы не адмовіцца, каб, як кажуць японцы, не страціць твар. Для «генія» палітычнага дзюдо - гэта падобна да смерці. Так што Пуцін дорага заплаціць за базу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках