26 красавiка 2024, Пятніца, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС РФ рэкамендуе расейцам не ездзіць на адпачынак у Турцыю

70
МЗС РФ рэкамендуе расейцам не ездзіць на адпачынак у Турцыю
Фотa: TACC

У Растурызме прыслухаліся да меркавання МЗС, які рэкамендаваў расейцам устрымацца ад паездак у Турцыю пасля катастрофы Су-24.

Федэральнае агенцтва турызму пачынае працу для выканання рэкамендацыі МЗС, кіраўнік якога Сяргей Лаўроў параіў сёння расейцам не ездзіць на адпачынак у Турцыю, піша РБК.

«Рэкамендацыю МЗС РФ мы атрымалі. Растурызм пачынае працу для выканання гэтых рэкамендацый», - заявіў кіраўнік Растурызму Алег Сафонаў (цытата з ТАСС). Ён растлумачыў, што ўжо сёння ягоная ўстанова накіруе запыты найбуйнейшым тураператарам, якія працуюць з Турцыяй.

«Мы ўжо сёння будзем настойліва рэкамендаваць спыніць рэалізацыю турпакетаў у Турцыю як наўпрост, так і праз трэція краіны», - паведаміў Сафонаў (цытата з РІА «Новости»). «Нашы турысты не павінны туды адпраўляцца, калі там ёсць пагроза бяспекі. Цяпер не сезон, і я спадзяюся, што іх там няшмат», - дадаў кіраўнік Растурызму.

Такім чынам, Турцыя можа стаць другой пасля Егіпта краінай, у якую будзе прыпынены продаж турыстычных тураў з Расеі.

Нагадаем, 24 лістапада турэцкія вайскоўцы збілі расейскі знішчальнік, які парушыў паветраную прастору краіны.

Таксама турэцкія вайскоўцы апублікавалі заяву, згодна з якой перад тым, як расейскі самалёт Су-24 быў збіты, яго 10 разоў папярэджвалі аб парушэнні паветранай прасторы.

Сірыйскія паўстанцы сцвярджаюць, што катапультаваныя пілоты Су-24 былі застрэленыя ў паветры, калі спускаліся з парашутамі. З іх слоў, абодва пілоты былі знойдзеныя ўжо мёртвымі.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках