6 траўня 2024, панядзелак, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мануэль Вальс: ЕЗ больш не можа прымаць уцекачоў

5
Мануэль Вальс: ЕЗ больш не можа прымаць уцекачоў
Мануэль ВАЛЬС
ФОТА: AFP

Прэм'ер-міністр Францыі заявіў, што Еўропа больш не можа прымаць уцекачоў з Блізкага Усходу і павінна ўзмацніць ахову сваіх межаў.

«Гэта не азначае, што я крытыкую Нямеччыну. Яна зрабіла свой выбар, аднак яна павінна ўсведамляць усю адказнасць», - адзначыў Мануэль Вальс у гутарцы з журналістамі.

Паводле ягоных слоў, Францыя і Бельгія павінны спыніць прыём мігрантаў з відавочных прычын, паведамляе расейская служба BBC.

Прэм'ер адзначыў, што Францыя мае намер выканаць сваё абавязанне ў прыёме да 30 тысяч уцекачоў у 2015-2016 гадах, аднак падкрэсліў, што французы ведаюць пра тое, што некаторыя выканаўцы тэрактаў у Парыжы 13 лістапада прыбылі ў краіну менавіта ў шэрагах мігрантаў.

«Гэта падымае праблему магчымасцяў Еўропы ў кантролі за плынямі ўцекачоў і ў рэалізацыі пастаноў аб кантролі межаў...» - дадаў Вальс.

Напярэдадні стала вядома, што мігранты, якія затрымаліся на мяжы паміж Грэцыяй і Македоніяй, зашылі сабе раты на знак пратэсту супраць немагчымасці прадоўжыць шлях далей у Еўропу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках