26 красавiка 2024, Пятніца, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаўкі вугалю з Расеі ва Украіну спыненыя

9
Пастаўкі вугалю з Расеі ва Украіну спыненыя

Расея спыніла з аўторка пастаўкі вугалю Украіне ў адказ на энэргетычную блакаду Крыму.

Пра гэта паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Расейская мытня, паводле інфармацыі выдання, увяла забарону на адгрузку энэргетычнага і коксавага вугалю ўкраінскім пакупнікам. У той жа час транзіт вугалю праз Украіну, як адзначылі суразмоўцы выдання, прадаўжаецца ў нармальным рэжыме.

Выконваючы абавязкі дырэктара «Укрэнэрга» Усевалад Кавальчук абвінаваціў Расею ў невыкананні раней укладзеных кантрактаў, аднак не стаў раскрываць дэталі.

Крыніца ў Мінэнэрга Украіны паведаміла, што запасы вугалю ў краіне налічваюць 2 мільёны тон, і такога аб'ёму хопіць менш чым на месяц. Пры гэтым асноўныя пастаўкі вугалю ідуць з некантраляваных тэрыторый Данбаса. Напярэдадні ў «ДНР» заявілі аб прыпыненні паставак вугалю Украіне.

Раней міністр энэргетыкі РФ Аляксандр Новак дапусціў, што Масква можа спыніць пастаўкі вугалю Кіеву ў адказ на спыненне падачы электраэнэргіі ў Крым.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках