26 красавiка 2024, Пятніца, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс даляра ЗША без уліку дэнамінацый дасягнуў 180 мільёнаў беларускіх рублёў

5
Курс даляра ЗША без уліку дэнамінацый дасягнуў 180 мільёнаў беларускіх рублёў

У ступені абясцэнення нацыянальнай валюты да амерыканскага даляра (з 1991 года) Беларусь застаецца лідарам на тэрыторыі былога СССР.

Афіцыйны курс даляра ЗША 25 лістапада дасягнуў 18.042 рублёў, што з'яўляецца новым гістарычным максімумам. Без уліку дэнамінацый 1994 і 2000 гадоў курс склаў 180,42 млн рублёў.

У ступені абясцэнення нацыянальнай валюты да амерыканскага даляра (з 1991 года) Беларусь застаецца лідарам на тэрыторыі былога СССР, пра што сведчыць праведзены БелаПАН аналіз афіцыйных валютных курсаў на 24-25 лістапада без уліку грашовых рэформ.

За Беларуссю ў першай пяцёрцы размясціліся: Туркменістан – 8,75 млн, Узбекістан – 2,73574 млн, Грузія – 2,4074 млн, Украіна – 2,394924.

Далей ідуць: Таджыкістан - 669450, Казахстан - 153565, Арменія - 96212, Расея - 65621, Азербайджан - 52550, Малдова - 20121, Кыргызстан - 14582.

Замыкаюць спіс дзяржавы Балтыі: Літва - 324,2, Эстонія - 146,9, Латвія - 132. Курс даляра ў самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную валюту, без уліку дэнамінацыі складае 11,1 млн рублёў.

Такім чынам, беларуская валюта абясцэнілася ў дачыненні да амерыканскага даляра ў 20,6 разы больш, чым валюта Туркменістана, у 66 разоў - Узбекістана, у 75 разоў - Грузіі, у 75,3 разы - Украіны, у 269,5 разы - Таджыкістана, у 1175 разоў - Казахстана, у 1875 разоў - Арменіі, у 2749 разоў - Расеі, у 3433 разы - Азербайджана, у 8967 разоў - Малдовы, у 12373 разы - Кыргызстана, у 556508 разоў - Літвы, у 1228182 разоў - Эстоніі ды ў 1366818 разоў больш, чым валюта Латвіі. У выпадку з Прыднястроўем гэтыя суадносіны складаюць 16,3 разы.

Аднаго мільёна беларускіх рублёў (без уліку дэнамінацый) афіцыйны курс даляра дасягнуў 17 снежня 1998 года, 5 млн - 12 траўня 2000 года, 10 млн - 12 верасня 2000, 15 млн - 26 кастрычніка 2001, 20 млн - 3 красавіка 2003, 30 млн - 26 сакавіка 2010 года, 50 млн - 13 ліпеня 2011 г, 90 млн - 4 верасня 2013, 100 млн - 7 траўня 2014 года, 110 млн - 25 снежня 2014 года, 120 млн - 6 студзеня 2015, 130 млн - 9 студзеня 2015 г, 140 млн - 10 студзеня 2015 года, 150 млн - 15 студзеня 2015 года, 160 млн - 18 жніўня 2015 года, 170 млн – 25 жніўня 2015 года.

1 ліпеня 2016 года адбудзецца чарговая дэнамінацыя рубля (у суадносінах 1:10000).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках