7 траўня 2024, aўторак, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасольства Турцыі ў Маскве закідалі камянямі

32
Пасольства Турцыі ў Маскве закідалі камянямі
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Разбітыя некалькі вокнаў на другім паверсе, тэрыторыя каля дыпмісіі забруджаная зялёнкай і яйкамі.

У акцыі бяруць удзел блізу 500 чалавек. Яны трымаюць у руках сцягі Расеі ды Сірыі, розныя плакаты, якія асуджаюць дзеянні Анкары, чые самалёты напярэдадні збілі расейскі бамбавік, які парушыў паветраную прастору Турцыі. Некаторыя дэманстранты трымаюць сцягі ЛДПР, але маніфестанты падкрэсліваюць, што сярод іх - прадстаўнікі розных арганізацый, піша РІА «Новости».

Ходнікі на супрацьлеглым ад будынка амбасады баку 7-га Растоўскага завулка запоўненыя пікетоўцамі. Рух аўтатранспарту па вуліцы абцяжараны. Прылеглая да амбасады пешаходная частка дарогі выпацканыя яйкамі і зялёнкай. На ходніках ляжаць памідоры. Мітынгоўцы закідваюць амбасаду камянямі, разбітыя ўжо некалькі вокнаў на другім паверсе.

Супрацоўнікі паліцыі праз мегафон просяць тых, хто сабраўся, супакоіцца, з паліцэйскіх аўтобусаў выйшлі некалькі паліцыянтаў у бронекамізэльках і касках. Камяні прадаўжаюць ляцець у бок дыпмісіі, ніхто з мітынгоўцаў не затрыманы.

Два паверхі будынка амбасады і вокны ў зялёных плямах і кавалках шкарлупіны. Як сказаў прэс-аташэ дыпмісіі Архан Газігіл, пасольства звярнулася да расейскага боку з просьбай узмацніць ахову. «Ахова ўзмоцненая. Усталяваныя бар'еры паміж будынкам і ходнікамі. Мітынгоўцы кідаюць у вокны жорсткія прадметы. Некаторыя з пікетоўцаў пагражаюць супрацоўнікам амбасады. Рэжым працы звычайны, але ў сувязі з рэакцыяй пікетоўцаў уваходы і выхады ў амбасаду абмежаваныя», - сказаў ён.

Нагадаем, у аўторак расейскі Су-24, які парушыў паветраную прастору Турцыі, пацярпеў катастрофу ў Сірыі. Уладзімір Пуцін паведаміў, што самалёт быў збіты ракетай тыпу «паветра-паветра» з турэцкага F-16.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках