6 траўня 2024, панядзелак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менаблвыканкам дазволіў акцыю ў гадавіну «Слуцкага Збройнага чыну»

Менаблвыканкам дазволіў акцыю ў гадавіну «Слуцкага Збройнага чыну»

Менскі аблвыканкам дазволіў Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ правесці 29 лістапада ў Капыльскім, Салігорскім раёнах і Слуцку вулічную акцыю.

Яна будзе прысвечаная «Слуцкаму збройнаму чыну» 1920 года. Пра гэта намеснік старшыні партыі Юрась Беленькі паведаміў 25 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша БелаПАН.

КХП-БНФ, з ягоных словаў, праводзіць акцыі, прысвечаныя гадавіне ўзброенай барацьбы за незалежнасць Беларусі ў Слуцкім павеце, ужо амаль дваццаць гадоў. «Мы выязджаем з Менска і наведваем месцы, звязаныя з паўстаннем», - растлумачыў палітык.

Час правядзення акцыі - з 10.00 да 16.30. Яе ўдзельнікі наведаюць вёскі Грозава, Семежава (абедзве ў Капыльскім раёне), Чырвоная Слабада (былая Вызна, у Салігорскім раёне). Мерапрыемства скончыцца ў Слуцку непрацяглым шэсцем і мітынгам каля будынка краязнаўчага музея.

У адпаведнасці з распараджэннем Менаблвыканкама прадстаўнікі КХП-БНФ павінны «забяспечыць ахову грамадскага парадку, медыцынскае абслугоўванне, пажарную бяспеку, належны санітарны стан месцаў правядзення мерапрыемстваў у адпаведнасці з заканадаўствам». Пры гэтым Беленькі звярнуў увагу, што партыі не прадпісваецца аплачваць паслугі розных дзяржаўных службаў.

Адзначым, што Партыя БНФ таксама правядзе публічную акцыю, прысвечаную гадавіне Слуцкага збройнага чыну. Яна пачнецца 28 лістапада а 14.30 зборам удзельнікаў каля будынка Слуцкага краязнаўчага музея. Адтуль дэманстранты пройдуць па ходніках да гарадскога парку культуры і адпачынку на вуліцы Віленскай, дзе запланаваны ўрачысты мітынг у памяць аб удзельніках паўстання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках