6 траўня 2024, панядзелак, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская мова вяртаецца ў Беластоцкі ўніверсітэт

5
Беларуская мова вяртаецца ў Беластоцкі ўніверсітэт

З новага навучальнага года ў Беластоцкім універсітэце стартуе факультэт беларускай этнафілалогіі.

Пра гэта «Радыё Рацыя» распавяла прафесарка Галіна Тварановіч.

«Раней у ВНУ закрылі факультэт беларускай філалогіі, таму пасанова Сэнату ўніверсітэта радуе - кажа выкладчыца, якая з'яўляецца суаўтаркай праграмы беларускай этнафілалогіі. - Спецыяльнасць: беларуская этнафілалогія арганізуецца ў Інстытуце ўсходне-славянскай філалогіі на філалагічным факультэце. Маецца на ўвазе працяг філалагічных традыцый. Аднак уносяцца істотныя сутнасныя змены ў праграму навучання».

Новая праграма, акрамя беларускай мовы і культуры, засяродзіцца на вывучэнні гісторыі і традыцый беларускай меншасці на Падляшшы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках