26 красавiка 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія тураператары таксама перастануць прадаваць туры ў Турцыю?

12
Беларускія тураператары таксама перастануць прадаваць туры ў Турцыю?
ФОТА: AP

Расея адмаўляецца адпраўляць турыстаў у Турцыю, у беларускіх туркампаніях у сувязі з гэтым прадбачыцца крызіс.

МЗС і Растурызму заклікалі расейцаў устрымацца ад паездак у Турцыю. Тураператары спыняюць продаж тураў, а калі турысты ляцяць з перасадкай - робяць усё, каб яна была не ў Стамбуле. 10 тысяч расейцаў з Турцыі планава вяртаюцца на радзіму, тым, хто купіў туры, вернуць грошы, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

А як у нас? Бо беларускія тураператары пасля скасавання палётаў у Егіпет у якасці альтэрнатывы прапаноўвалі менавіта Турцыю і Кіпр!

Тэлефаную беларускім прадстаўнікам буйнога тураператара Тez Тour, які ў Расеі адзін з першых адмовіўся ад палётаў у Турцыю, цікаўлюся, ці можна купіць тур.

- Ой, усё складана, - не хавае засмучэння аператар. - З Масквы вылеты забаранілі. Ляцець з Менска і Кіева - не варыянт. У гэты час года заўсёды спад турыстаў, да красавіка самалётаў не будзе. Не сезон. Пачатае толькі ранняе рэзерваванне. Вы менавіта ў снежні хочаце? Варыянтаў няшмат. Можна на Тэнэрыфэ, гэта Гішпанія, але візу рабіць трэба самой. Тэарэтычна, можна ў Тайланд, ААЭ, Дамінікану... Але гэта даражэй. Калі возьмеце тры зоркі, магчыма, укладзяцеся ў 2000 еўраў.

Тэлефаную ў «Дырэкт Трэвэл» - новаму беларускаму тураператару, які заклікае на экскурсіі па ўзбярэжжы Турцыі ад Стамбула да Анталіі і прапануе вылеты з Менска. Дзяўчына-аператар кажа, што ўсе туры сапраўдныя, прапануе вылет з Менска 5 снежня.

- Туды палеціце да Стамбула. Апошні дзень адпачынку будзеце ў Анталіі, таму пералёт з Анталіі ў Стамбул, затым - у Менск.

Адпачынак на дваіх з ежай і пражываннем - 828 даляраў. Пацікавілася ў аператара, не ці не сарвецца адпачынак, але спецыяліст адказала, што рэкамендацый з просьбай скасаваць паездкі ў Турцыю ад беларускага МЗС не было.

Тэлефаную ў турфірму «Сакуб», цікаўлюся прагнозам, ці паляцяць вясной турысты з Менска ў Турцыю, калі расейскі бок канчаткова адмовіцца ад пералётаў.

- Усё залежыць ад кампаній і кліентаў. Мы, напрыклад, найперш прапануем вылет з Менска, і 80% нашых кліентаў вылятаюць адсюль. Цяжка спрагназаваць, наколькі сітуацыя можа абвастрыцца да вясны - пачатку наступнага сезона ў Турцыі. Але думаю, калі «Белавія» ад пералётаў у Турцыю не адмовіцца, нашы турысты ахвотна туды паляцяць, - падзялілася меркаваннем спецыяліст.

А ў гэты час

У Тунісе ўвялі надзвычайнае становішча

Улады Туніса абвясцілі аб увядзенні надзвычайнага становішча ў краіне і каменданцкай гадзіны ў сталіцы. На такі крок прэзідэнт Бэджы Каіды Есэбсі пайшоў у аўторак, 24 лістапада, пасля выбуху аўтобуса прэзідэнцкай аховы, у выніку якога загінулі 12 чалавек.

Беспарадкі ў краіне ідуць даўно, пачынаючы з рэвалюцыі ў 2011 годзе. У гэтым годзе ў краіне таксама грымелі выбухі. Натуральна, турыстычны інтарэс прысуняўся. З Беларусі тураў у Туніс цяпер няма, але канчаткова турысты ад яго не адмаўляюцца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках