29 красавiка 2024, панядзелак, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэмеран настойвае на адхіленні Асада ад улады ў Сірыі

2
Кэмеран настойвае на адхіленні Асада ад улады ў Сірыі
Дэвід Кэмеран
ФОТА: REUTERS

Брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран выключае ўдзел прэзідэнта Сірыі Башара Асада ў далейшым палітычным жыцці краіны і новых выбарах.

Пра гэта Кэмеран заявіў, прадстаўляючы ў Палаце абшчын план паветранай кампаніі супраць ІДІЛ у Сірыі, піша "ЕвроПравда".

"Мы не зможам перамагчы ІДІЛ, калі адмовімся ад нашага пункту гледжання, што Асад павінен сысці. Дыпламатычная і палітычная пастанова - гэта ключ...у доўгатэрміновай перспектыве. Але ці можам мы чакаць, што гэта адбудзецца раней, чым мы пачнём ваенныя дзеянні ? Я кажу - мы не можам", - сказаў Кэмеран.

Брытанскі прэм'ер таксама падкрэсліў, што авіяўдары ў Сірыі не будуць накіраваныя супраць урадавых сірыйскіх войскаў, а толькі супраць пазіцый ІДІЛ.

Як паведамлялася, Кэмеран заклікаў парламент краіны падтрымаць пачатак авіяўдараў брытанскімі знішчальнікамі па аб'ектах ІДІЛ у Сірыі.

Са словаў прэм'ера, ваенная аперацыя ў Сірыі супраць "Ісламскай дзяржавы" - гэта пытанне нацыянальных інтарэсаў Вялікай Брытаніі.

Брытанскі парламент у верасні 2014 санкцыянаваў толькі бамбаванне пазіцый ІДІЛ у Іраку.

Галасаванне аб авіяўдарах у Сірыі можа адбыцца ўжо на наступным тыдні. Цяпер апазіцыя выступае супраць гэтай пастановы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках