29 красавiка 2024, панядзелак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган: Знішчэнне турэцкага самалёта з С-400 у Сірыі будзе ўважацца агрэсіяй

18
Эрдаган: Знішчэнне турэцкага самалёта з С-400 у Сірыі будзе ўважацца агрэсіяй
Рэджэп Таіп Эрдаган
Фота: Reuters

Анкара расцэніць як агрэсію, калі баявы самалёт Турцыі будзе збіты з дапамогай расейскага зенітнага ракетнага комплексу над паветранай прасторай Сірыі.

Пра гэта заявіў кіраўнік Турэцкай Рэспублікі Рэджэп Таіп Эрдаган у інтэрв'ю тэлеканалу CNN, піша Lenta.ru.

З яго слоў, у гэтым выпадку Турцыя будзе вымушаная «прыняць захады, якія, безумоўна, не абмяркоўваюцца».

Раней Эрдаган паабяцаў, што Турцыя і далей будзе збіваць самалёты, якія парушаюць паветраную прастору краіны.

Нагадаем, у сераду, 25 лістапада, міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што Расея перакіне на авіябазу Хмеймім у Сірыі ЗРК С-400. У чацвер, 26 лістапада, расейскія СМІ паведамілі, што С-400 ужо разгарнулі на тэрыторыі Сірыі.

Звышсучасныя ракетныя сістэмы С-400 (па класіфікацыі NATO SA-21 «Growler») маюць максімальную далёкасць паражэння 400 км і здольныя збіваць самалёт на вышыні да 27 км - што больш чым удвая перавышае крэйсерскую вышыню пасажырскага авіялайнера.

Далёкасць паражэння зенітна-ракетнай сістэмы пакрывае плошчу, якая ахоплівае большую частку Сірыі, Паўднёвую Турцыю, Кіпр, усходняе Міжземнамор'е, а таксама частку Ізраіля.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках