26 красавiка 2024, Пятніца, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Увядзенне «Алтына» адкладаецца

9
Увядзенне «Алтына» адкладаецца

Расеі і яе партнёрам рана пераходзіць на адзіную еўразійскую валюту, мяркуе ў Банку Расеі і органах ЕАЭС.

Цэнтрабанк Расеі наважыў адкласці прапрацоўку пытання па ўвядзенні адзінай валюты на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага звязу, куды ўваходзяць Расея, Беларусь, Казахстан, Арменія і Кыргызстан, на нявызначаны тэрмін.

Пра гэта «Известиям» паведамілі ў прэс-службе рэгулятара.

«Для разгляду пытання аб увядзенні адзінай валюты папярэдне патрабуецца цалкам завяршыць будаўніцтва эканамічнага саюза ў рамках ЕАЭС, забяспечыўшы вольны рух тавараў, паслуг і капіталаў на яго тэрыторыі», - сказаў прадстаўнік рэгулятара. З яго слоў, пазіцыя Банка Расеі ў гэтым пытанні супадае з пунктам гледжання ЕЭК.

Са слоў крыніцы ў ЦБ, для ўвядзення адзінай валюты на тэрыторыі ЕАЭС патрэбныя ўзгодненыя пазіцыі цэнтрабанкаў краін - удзельніц саюза, адзіная грашова-крэдытная, падатковая палітыка, узгоднены валютны курс і інш.

Свабода руху капіталу цяпер абмежаваная ў тым ліку за кошт абмежаванняў на дзейнасць замежных кампаній, кажа начальнік метадычнай управы Нацыянальнага рэйтынгавага агенцтва Максім Васін. Прысутнічаюць таксама пэўныя моманты, якія абмяжоўваюць свабоднае перамяшчэнне тавараў у святле расейскіх антысанкцый, уведзеных у жніўні 2014 года, адзначыў ён. Грамадзянскія кодэксы краін ЕАЭС павінны быць прыведзеныя да аднастайнасці, і на гэта могуць сысці гады.

У сакавіку 2015 года, пасля трохбаковай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і Нурсултанам Назарбаевым у Астане, прэзідэнт Расеі Уладзімер Пуцін даручаў Цэнтрабанку і ўраду прапрацаваць пытанне аб увядзенні адзінай валюты на тэрыторыі ЕАЭС у тэрмін да 1 верасня 2015 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках