29 красавiка 2024, панядзелак, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: не трэба весці справы з прыніжаным Пуціным

4
Financial Times: не трэба весці справы з прыніжаным Пуціным
Фота: EPA

Збіты на сірыйска-турэцкай мяжы Су-24 прадэманстраваў усім, наколькі ў рэчаіснасці ўразлівыя пазіцыі Расеі.

«Як не трэба весці справы з прыніжаным Пуціным» - азагалоўлены артыкул аглядальніка Financial Times Філіпа Стывенса (пераклад Расейская служба ВВС).

Са слоў аўтара, нядаўнія падзеі - катастрофа расейскага пасажырскага самалёта ў Егіпце, збіты на сірыйска-турэцкай мяжы Су-24 і адключэнне энэргазабеспячэння Крыма - трохі зменшылі самаўпэўненасць прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, прадэманстраваўшы ўсім, наколькі ў рэчаіснасці ўразлівыя пазіцыі Расеі.

Стывенс мяркуе, што Захаду мае сэнс скарыстацца цяперашнім момантам, каб, па-першае, пераканаць Пуціна ў неабходнасці спынення агню ў Сірыі, а затым паспрабаваць з удзелам Крамля дамагчыся ўзаемапрымальнага палітычнага ўрэгулявання сірыйскага крызісу.

Па-другое, працягвае аглядальнік Financial Times, Вашынгтон, Берлін і Парыж у гэтай сітуацыі павінны пазбегнуць любых нявызначаных перамоваў з Расеяй, «накіраваных на паляпшэнне стасункаў агулам».

«Калі ўзгадаць фразу з позняга перыяду праўлення Маргарэт Тэтчэр, цяпер не час вагацца і дрыжаць», - піша Філіп Стывенс.

Трэці пункт выцякае з другога: «Захаду, паводле выразу дыпламатаў, варта прытрымлівацца асабліва інструментальнага падыходу да стасункаў з Масквой».

«Недаравальнай памылкай было б прыняць любыя спробы ўвязаць Сірыю з Украінай», - мяркуе аўтар.

«Спадар Пуцін захоча прадаць супрацоўніцтва ў Сірыі ў абмен на заходнія паблажкі на Украіне. Гэты шлях вядзе да катастрофы», - прадказвае Стывенс.

На думку аглядальніка Financial Times, калі ў каго-небудзь з еўрапейскіх лідараў раптам з'явіцца спакуса аслабіць санкцыі ў дачыненні да Расеі, яму неабходна нагадаць, што не так даўно Захад цалкам паспяхова падзяляў у стасунках з Крамлём перамовы па іранскай ядзернай праграме і ўкраінскі крызіс.

«Так, і ніхто не павінен забываць, што Расея, у дакладнасці як і Захад, мае ўласную зацікаўленасць у тым, каб перамагчы гвалтоўны ісламісцкі экстрэмізм», - піша Філіп Стывенс на старонках Financial Times.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках