29 красавiка 2024, панядзелак, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзесяць краін ЕЗ выступілі супраць газаправода «Паўночны паток-2»

5
Дзесяць краін ЕЗ выступілі супраць газаправода «Паўночны паток-2»

Ліст напісаны ад імя ўрадаў Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі, Грэцыі, Вугоршчыны, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі і Славакіі.

Урады дзесяці еўрапейскіх краін звярнуліся ў Еўракамісію з лістом, у якім паказваюць, што будаўніцтва «Паўночнага патоку-2» не адпавядае інтарэсам Еўразвязу.

Пра гэта паведамляе «ЕўраПраўда» са спасылкай на Reuters.

Як вядома, група еўрапейскіх кампаній-пастаўшчыкоў газу ў верасні падпісала пагадненне з «Газпрамам» аб пашырэнні «Паўночнага патоку» ў Нямеччыну ў абыход Украіны.

Ліст напісаны ад імя ўрадаў Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі, Грэцыі, Вугоршчыны, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі і Славакіі. У ім краіны-падпісанты ўказваюць на тое, што праект павінен прайсці дбайную праверку, і заклікалі да «шырокага абмеркавання» «Паўночнага патоку-2» у наступным месяцы на саміце ЕЗ.

«Пашырэнне» Паўночнага патоку «для пастаўкі дадатковых аб'ёмаў газу прама ў Нямеччыну можа мець сур'ёзныя наступствы для Кіева і краін ЕЗ», - пазначана ў лісце.

«Захаванне маршруту транспарціроўкі праз тэрыторыю Украіны адпавядае стратэгічным інтарэсам ЕЗ агулам, а не толькі з энергетычнага пункту гледжання бяспекі, а таксама паслужыць умацаванню стабільнасці ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне», - дадаюць аўтары паслання.

Як вядома, Еўракамісія хоча знізіць залежнасць ад Расеі, якая пастаўляе блізу траціны энэргарэсурсаў.

У ЕК ужо заявілі, што пашырэнне «Паўночнага патоку» старанна правераць на адпаведнасць заканадаўству і што яго прыярытэтам з'яўляецца дыверсіфікацыя пастаўшчыкоў у захаванні за Украінай статусу транзітнай краіны.

«Украіна з'яўляецца бяспечным транзітным маршрутам. Газ павінен ісці праз Украіну», - заявіў еўракамісар у пытаннях энэргетыкі і клімату Мігель Арыас Каньетэ.

Нагадаем, раней віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Мараш Шафчовіч заявіў, што праект «Паўночны паток-2» не атрымае фінансавання з боку Еўракамісіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках