29 красавiка 2024, панядзелак, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філіял «Атланта» спыніцца на два тыдні

1
Філіял «Атланта» спыніцца на два тыдні

Работнікаў Баранавіцкага станкабудаўнічага завода (БСЗ) адпраўляюць ва ўжо традыцыйныя адпачынкі.

З 23 снежня да 11 студзеня не будзе працаваць БСЗ ЗАТ «Атлант», паведамілі praca-by.info працаўнікі прадпрыемства.

- У апошнія гады мы ўжо да гэтага прывыклі. Выбіраць не даводзіцца - начальства патрабуе, каб на два тыдні зімой усе бралі адпачынкі. Дзякуй богу, што хоць іх аплачваюць, а не выплачваюць па дзве траціны тарыфнай стаўкі. У будучы год мы глядзім з песімізмам. У гэтым годзе завод неаднаразова прастойваў, наўрад ці нешта зменіцца. Заробкі на прадпрыемстве невялікія. У цэхах мужчыны атрымліваюць 4-4,5 млн, жанчыны і зусім блізу 3 млн. Хто можа знайсці працу - сыходзіць, але ў многіх альтэрнатывы няма, - распавялі рабочыя.

Баранавіцкі станкабудаўнічы завод, а таксама Менскі завод халадзільнікаў і Завод бытавой тэхнікі ўваходзяць у ЗАТ «Атлант».

Раней яго генеральны дырэктар Віктар Шуміла паведаміў, што за 2014 і I паўгоддзе 2015 у ЗАТ было аптымізавана 1700 чалавек.

СМІ са спасылкай на справаздачу Міністэрства фінансаў паведамлялі, што чыстая страта ЗАТ «Атлант» за 2014 склала амаль 80 млн даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках