29 красавiка 2024, панядзелак, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Айдэр Муждабаеў: У палітыцы РФ няма ніякай логікі, можа адбыцца што заўгодна

Айдэр Муждабаеў: У палітыцы РФ няма ніякай логікі, можа адбыцца што заўгодна
Айдэр Муждабаеў
ФОТА: RFE/RL

Канфлікт Расеі ды Турцыі, які паўстаў праз збіты турэцкімі знішчальнікамі Су-24, ніяк не адаб'ецца на крымскім пытанні.

Такое меркаванне ў каментары выданню gordonua.com выказаў намеснік дырэктара крымскататарскага тэлеканала ATR, у мінулым расейскі журналіст Айдэр Муждабаеў.

«Турцыя ніколі не падтрымлівала этнічных крымскіх татараў і не будзе гэтага рабіць, я ў гэтым упэўнены. Хоць там жывуць мільёны нашчадкаў крымскіх татараў, большасць з іх даўно адчуваюць сябе туркамі. Яшчэ ў той час, калі Крым дэ-факта быў ва Украіне, некаторыя распавядалі, што за спіной крымскіх татараў стаіць Турцыя, і я заўсёды над гэтым смяяўся, - распавёў ён. - У Турцыі ёсць некалькі актыўных крымскататарскіх арганізацый, але не магу сказаць, што яны ўяўляюць вялікую сілу».

На ягоную думку, правы крымскататарскага народа не з'яўляюцца першарадным пытаннем для турэцкіх палітыкаў.

«За ўвесь час анэксіі Крыму туркі фактычна нічога не зрабілі для абароны крымскіх татараў, думаю, і цяпер яны ніяк не будуць умешвацца ні ў энэргаблакаду, ні наогул у гэтае пытанне. Яны могуць нешта казаць, але, як правіла, нічога не робяць. Я не веру, што для турэцкіх палітыкаў крымскія татары маюць нейкае першараднае значэнне. Не думаю, што правы гэтага народа стануць каменем перапоны ў расейска-турэцкіх стасунках, там ёсць аргументы мацнейшыя, - мяркуе журналіст. - Я не веру, што праз канфлікт з Турцыяй Расея забудзе на нейкі час пра Крым і Данбас. Расейская палітыка - гэта Уладзімір Пуцін, як ён вызначыць, так і будзе. Няма ніякай логікі, можа адбыцца што заўгодна».

24 лістапада бамбавік Су-24 вайскова-паветраных сілаў Расеі быў збіты турэцкім знішчальнікам на мяжы Сірыі ды Турцыі. Прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу заявіў, што ягоная краіна была абавязаная адрэагаваць на парушэнне яе мяжы.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, у сваю чаргу, назваў напад на расейскі бамбавік «ударам памагатых тэрарыстаў у спіну» і адзначыў, што турэцкі бок не меў ніякіх падстаў для нападу на расейскі самалёт. Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў 25 лістапада падкрэсліў, што стасункі паміж дзвюма краінамі змяніліся, але ваяваць з Турцыяй РФ не збіраецца.

20 верасня пачалася акцыя крымскіх татараў, руху «Правы сектар», прадстаўнікоў былой Самаабароны Майдана і шэрагу іншых праўкраінскіх арганізацый у блакаванні пастаўкі тавараў з мацерыковай частцы Украіны ў анэксаваны Расеяй Крым. Арганізатары блакады запатрабавалі ад уладаў спыніць пастаўкі электрычнасці на паўвостраў. Энэргаблакада, на іх думку, дапаможа вярнуць Крым у склад Украіны.

Увечары 21 лістапада ў Херсонскай вобласці былі ўзарваныя электраапоры ЛЭП, па якіх анэксаваны Расеяй Крым забяспечваўся электрычнасцю з тэрыторыі Украіны. Пасля гэтага практычна ва ўсіх гарадах Крыму пачалося аварыйнае адключэнне электраэнэргіі. На паўвостраве ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках