29 красавiка 2024, панядзелак, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта Аліеў ляціць у Менск?

9
Навошта Аліеў ляціць у Менск?

Некалькі цікавых фактаў пра ўзаемадачыненні кіраўнікоў Беларусі і Азербайджана.

27 лістапада азербайджанскі палітык прыбывае з афіцыйным візітам у Беларусь. Што вядома аб стасунках Ільхама Аліева і Аляксандра Лукашэнкі?

Дапамог расплаціцца за газ

У 2010 годзе - як раз у разгар газавага канфлікту, адбыліся тэлефонныя размовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтамі Азербайджана і Казахстана, нагадвае gazetaby.com.

Як тады паведамляла прэс-служба беларускага дыктатара, Лукашэнка праінфармаваў Аліева пра сітуацыю, якая склалася ва ўзаемадачыненнях з Расеяй у пытаннях паставак газу, пазіцыі і падыходах Менска да развязання наяўных праблем.

У той жа дзень на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым Лукашэнка заявіў:

- Я сёння пазычыў гэтыя грошы ў сваіх сяброў, і мы вам у найбліжэйшы час гэтыя грошы аддадзім. Але сумна, што мы ў чужых людзей - нам далі гэтыя грошы цягам аднаго дня - пазычылі, а Расея два тыдні пачакаць не магла.

Пазней стала вядома, што грошы для выплаты запазычанасці «Газпрому» пазычыў Беларусі прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. І немалыя - амаль 200 мільёнаў даляраў!

Вайсковы хаўруснік

У 2012 годзе, паводле звестак, пададзеных у ААН Беларуссю, краіна паставіла ў Азербайджан некалькі дзясяткаў танкаў і нават баявы самалёт. А годам раней у гэтую краіну адправіліся яшчэ і беларускія гаўбіцы, а таксама розная вайсковая браняваная тэхніка.

Дапамагаў справіцца з эканамічнымі цяжкасцямі

Зноў жа ў разгар аднаго з беларуска-расейскіх гандлёвых канфліктаў, Азербайджан зноў «падставіў плячо» Лукашэнку. Напрыклад, некалькі гадоў таму Аліеў адзначыў, што «ў выпадку неабходнасці Азербайджан гатовы пастаўляць нафту ў Беларусь».

Паводле некаторых звестак, пытанне пастаўкі азербайджанскай нафты ў Беларусь было «прынцыпова развязанае», што дазваляла закупляць нафту не толькі ў Венесуэле, але і пастаўляць у Беларусь азербайджанскую нафту.

У адказ Лукашэнка прапаноўваў ператварыць Азербайджан у «апорную базу»:

- Мы павінны зрабіць Азербайджан апорнай базай па вытворчасці многіх тавараў і прадаваць з гэтай тэрыторыі супольны прадукт на рэгіён, - прапаноўваў ён у 2014 годзе. - Нам мець тавараабарот $300 млн і нават $500 млн - нават сорамна пра гэта казаць, - сказаў Лукашэнка.

Якая ж сапраўдная мэта візіту?

Зыходзячы з таго, як складваліся ўзаемастасункі паміж Аліевым і Лукашэнкам, можна меркаваць, што прэзідэнт Азербайджана мае больш даверлівыя дачыненні з беларускім дыктатарам, чым з прэзідэнтам Расеі. Таксама Аліеву ўдалося наладзіць нядрэнныя стасункі з прэзідэнтам Турцыі Эрдаганам. Магчыма, як раз у гэтым і складаецца галоўная мэта беларуска-азербайджанскіх перамоў - не даць разгарэцца канфлікту паміж Расеяй і Турцыяй, які не выгадны ні Менску, ні Баку?

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках