29 красавiка 2024, панядзелак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнт з Горадні прыдумаў новы лагатып менскага метро

9

Метрапалітэн мяркуе, што крэатыўны студэнт проста хоча папіярыцца.

У рэдакцыю Onliner.by звярнуўся студэнт-гісторык Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Перагудаў. Хоць маладзён і прысвячае свой час вывучэнню мінулага, не менш цікава яму займацца хобі - распрацоўкай лагатыпаў. На гэты раз Саша стварыў новы лагатып менскай падземкі, тлумачачы неабходнасць рэбрэндынгу тым, што цяперашняя эмблема ўжо занадта нагадвае савецкі маскоўскі варыянт.

«Я не прафесійны дызайнер, - адразу папярэдзіў журналіста Аляксандр Перагудаў. - Люблю дызайн і часам распрацоўваю лагатыпы выключна дзеля цікавасці. Цяперашні лагатып Менскага метрапалітэна мне здаецца занадта састарэлым, савецкім. Хоць у нашай краіне для многіх сувязь з СССР - гэта хутчэй плюс, чым мінус... У выніку ў мяне атрымаўся вось такі варыянт лагатыпа - дзве літары «М» (Менскі метрапалітэн) на сінім фоне. Мне хацелася сысці ад чырвонай літары М, бо з ёй асацыяцыі ў першую чаргу звязаныя з Масквой. Герб Менска размешчаны на сінім фоне, таму гэты колер я і ўзяў за аснову. Адпраўляць свой праект кіраўніцтву метрапалітэна я не стаў, бо не знайшоў, да каго звярнуцца. Акрамя таго, наўпрост цяпер, размаўляючы з вамі, я зразумеў, што канцэпцыю трэба распісаць больш падрабязна, яна мае патрэбу ў дапрацоўцы. У самой канцэпцыі былі закладзеныя і контуры вагона метрапалітэна, і дзве літары «М». Гэта трэба растлумачыць і абгрунтаваць».

Журналісты наважылі звязацца з Менскім метрапалітэнам, каб даведацца, наколькі гэта дзяржаўнае прадпрыемства гатова да палохаючага слова «рэбрэндынг». Прэс-сакратар Андрэй Кузьмін даў разгорнуты адказ:

- У першую чаргу хачу падкрэсліць, што лагатып Менскага метрапалітэна ні ў якім разе не паўтарае лагатып маскоўскага метро. Нават стары маскоўскі лагатып не быў падобны на менскі, а год таму ў расейскай сталіцы і зусім правялі рэбрэндынг усёй транспартнай сістэмы. Дызайнерскай студыі Арцемія Лебедзева заплацілі некалькі мільёнаў, і цяпер абноўлены лагатып маскоўскага метро выглядае як чырвоная літара «М» «у шпільцы» - частка брэнда ўсяго маскоўскага транспарту.

Што тычыцца нашага лагатыпа, у 2014 годзе мы вывучалі ўсе эскізы і прапановы, каб выбраць найбольш запамінальны і вядомы варыянт. І ў выніку афіцыйна зарэгістравалі цяперашнюю эмблему. Калі хто-небудзь з грамадзян мяркуе, што стварыў новы геніяльны лагатып, то хай прапануе яго нам, а мы абавязкова разгледзім. Калі ідэя сапраўды годная, мы гатовыя ўдзельнічаць у народных абмеркаваннях. Кожны мае права голасу. Толькі хацелася б пісьменных, дарослых дзеянняў з боку зацікаўленых. Пакуль жа гэта больш падобнае на жаданне самапіяру. Варыянтаў для сувязі з Менскім метрапалітэнам мноства: у раздзеле «Кантакты» на сайце metropoliten.by ёсць і тэлефоны, і адрас электроннай пошты, а ў раздзеле «Звароты грамадзян», адпаведна, можна пакінуць свой электронны зварот.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках