27 красавiка 2024, Субота, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не пускае грузавікі з Турцыі на сваю тэрыторыю

4
Расея не пускае грузавікі з Турцыі на сваю тэрыторыю

У Чарнігаўскай і Сумскай абласцях Украіны назіраецца навала турэцкіх грузавікоў, якія Расея не прапускае на сваю тэрыторыю.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала 112 Украіна заявіў памочнік кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян.

«У Чарнігаўскім атрадзе мы назіраем такія ўскладненні ў пунктах пропуску «Грымяча» і «Сянькоўка», там, адпаведна, знаходзяцца 3 і 27 аўтамабіляў з таварамі з Турцыі, якія не прапускае Расейская Федэрацыя. І ў Сумскім атрадзе: у пункце пропуску «Бачэўск» знаходзяцца тры грузавыя аўтамабілі, якія таксама вязуць тавары з Турцыі ў Расею і не прапускаюцца расейскімі мытнымі і памежнымі службамі», - сказаў ён.

Раней ва ўстанове паведамлялі, што расейская мытня не прапускае 6 фур у пункце пропуску «Грымяча» і 20 у «Сянькоўцы» з турэцкімі грузамі.

Нагадаем, 24 лістапада турэцкія ВПС збілі расейскі самалёт Су-24 на падставе таго, што ён уварваўся ў паветраную прастору краіны. Бамбавік упаў на тэрыторыі Сірыі ў 4 км ад турэцкай мяжы. У выніку загінуў пілот, прычым праз агонь з зямлі, але штурмана ўдалося выратаваць. Таксама падчас пошукавай аперацыі загінуў марскі пяхотнік-кантрактнік, калі паўстанцы мінамётным агнём знішчылі вымушана сеўшы расейскі верталёт Мі-8.

Турэцкі лідар фактычна зняпраўдзіў заяву Пуціна аб тым, што расейскі самалёт выконваў антытэрарыстычную місію супраць ІД. Ён падкрэсліў, што ў згаданым раёне няма баевікоў - там пражываюць сірыйскія туркмены, абавязанні ў абароне якіх узяла на сябе Анкара.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках