27 красавiка 2024, Субота, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Янукевіч: Трэба быць гатовым усімі магчымымі сродкамі абараняць свабоду

11
Аляксей Янукевіч: Трэба быць гатовым усімі магчымымі сродкамі абараняць свабоду

28 лістапада ў Слуцку прайшло шэсце і мітынг з нагоды 95-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

Мерапрыемства, арганізаванае Партыяй БНФ і «Маладым фронтам» пачалося каля будынка Слуцкага краязнаўчага музея. Адтуль калона дэманстрантаў прайшла па ходніках да гарадскога парку культуры і адпачынку. Тут адбыўся ўрачысты мітынг у памяць аб удзельніках Слуцкага паўстання 1920 года, паведамляе БелаПАН.

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Малады фронт» (Чэхія) правяло ганаровае прыняцце прысягі новымі актывістамі арганізацыі.

Слуцкі збройны чын 1920 года быў спробай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка. Цягам месяца, у лістападзе-снежні, вайсковыя атрады, сфармаваныя пераважна з мясцовых вяскоўцаў, аказвалі супраціў савецкім войскам.

«Маладафронтаўцы ўрачыста прыносяць прысягу падчас святкавання ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. Сёлета 14 чалавек прынялі прысягу. Некаторыя ўжо былі ў «Маладым фронце», некаторыя толькі далучыліся. У любым выпадку, гэта такі сімвалічны жэст, які натхняе, патрабуе прыкладаць больш намаганняў для барацьбы за свабоду і незалежнасць», - распавёў адзін з лідэраў «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.

«Мы сёння не толькі шануем памяць, хоць гэта таксама вельмі важна. Мы хочам нагадаць усім беларусам, што ў гісторыі нашай краіны ёсць такія гераічныя старонкі. І часам, калі прыходзяць такія сур'ёзныя выклікі, трэба быць гатовым усімі магчымымі сродкамі абараняць сваю свабоду, сваю краіну, сваю будучыню», - заявіў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках