26 красавiка 2024, Пятніца, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Без права на душ: работнікам «Шкловалакна» не даюць памыцца

5

У сярэдзіне кастрычніка кіраўніцтва прадпрыемства закрыла душавыя на тры дні для планавай дэзінфекцыі, але работнікаў не папярэдзіла.

Пра гэта паведамляе «Белсат».

«Вельмі абурыла людзей тое, што наймальнік нічога не прадумаў для таго, каб людзі змаглі памыцца», - адзначыў сябра Свабоднага прафсаюза Віктар Стукаў.

І ў першую чаргу - змыць з сябе шкодны шкляны пыл, які ўтвараецца ва ўмовах хімічнай вытворчасці. Прычым аб адсутнасці пітной вады рабочым сказалі, а аб немагчымасці прыняць душ пасля змены - ні слова. У адказ на гэтую сітуацыю Свабодны прафсаюз склаў калектыўны зварот да дырэктара Андрэя Бунакова.

«Рабочыя, уласна, прапанавалі ім папрасіць прабачэнне і неяк мінімальна кампенсаваць маральную шкоду. Адна базавая велічыня, 180 тысяч заплаціце, і мы будзем задаволеныя», - распавёў рабочы «Полацк-Шкловалакно» Мікалай Шарах.

На гэта рабочыя атрымалі ліст, у якім адміністрацыя паабяцала адно: прыняць меры для мінімізацыі нязручнасцяў надалей, але прабачэння за такую сітуацыю не папрасіла. А пры выпадку паспрабавала даведацца прозвішчы тых, што падпісалі калектыўны зварот. Што, зрэшты, тлумачыць адмову работнікаў полацкага «Шкловалакна» пагаварыць з намі аб сітуацыі на заводзе.

Аднак правы працоўных працягвае адстойваць Свабодны прафсаюз, які прыняў пастанову накіраваць адпаведныя заявы ў кантралюючыя органы - Інспекцыю аховы працы і Санітарную інспекцыю, з мэтай правядзення праверкі.

«Каб у наступны раз яны не наважыліся праводзіць такія эксперыменты над людзьмі», - заявіў працоўны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках