1 траўня 2024, Серада, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр рэжысёр Эльдар Разанаў

61
Памёр рэжысёр Эльдар Разанаў
Эльдар Разанаў

Рэжысёр Эльдар Разанаў памёр у бальніцы ноччу 30 лістапада.

«На жаль, мы афіцыйна пацвярджаем гэтую інфармацыю», - сказалі ТАСС у сям'і рэжысёра.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай смерці 88-гадовага рэжысёра стала сардэчная недастатковасць, паведамляе руская служба BBC.

Эльдар Разанаў быў шпіталізаваны 21 лістапада. Год таму ён праходзіў лячэнне ў Інстытуце нейрахірургіі імя Бурдэнкі з дыягназам «вострае парушэнне мазгавога кровазвароту».

Народны артыст СССР зняў блізу 30 фільмаў - практычна ўсе яны сталі хітамі савецкага і расейскага кінапракату.

Самыя вядомыя з іх - «Карнавальная ночь»,»Гусарская баллада», «Берегись автомобиля», «Жестокий романс», «Служебный роман», «Гараж», «Ирония судьбы, или С легким паром», «Вокзал для двоих»

У сакавіку 2014 года рэжысёр падпісаў ліст расейскага «Саюза кінематаграфістаў і прафесійных кінематаграфічных арганізацый і аб'яднанняў» сваім калегам з Украіны, які асуджае «расейскую вайсковую інтэрвенцыю» ва Украіну.

Тады ж ён паставіў свой подпіс пад зваротам ініцыятыўнай групы ў правядзенні Кангрэса інтэлігенцыі «Супраць вайны, супраць самаізаляцыі Расеі, супраць рэстаўрацыі таталітарызму».

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках