1 траўня 2024, Серада, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amazon стварыў робат, які дастаўляе пакупкі

3

Новы прататып беспілотніка можа развіваць хуткасць да 90 кіламетраў на гадзіну.

Анлайн-крама Amazon прадэманстравала працу новага беспілотнага лятальнага апарата (БПЛА), які будзе дастаўляць у будучыні тавары заказчыкам, піша "Карэспандэнт" са спасылкай на Tech Crunch.

Прадстаўлены прататып можа праляцець больш за 20 кіламетраў з хуткасцю блізу 90 кіламетраў на гадзіну, што зможа істотна скараціць тэрміны дастаўкі тавару на кароткія дыстанцыі.

Відэа з дэманстрацыяй працы Amazon Prime Air апублікаванае на афіцыйным Youtube-канале крамы.

Новы беспілотнік Amazon, як і пратэставаная ў снежні 2013 мадэль, падымаецца ўверх вертыкальна і толькі пасля пераходзіць да гарызантальнага палёту. БПЛА павінен стаць альтэрнатывай кур'ерам у сельскай мясцовасці. Паводле прагнозаў, чакаць з'яўлення дронаў у горадзе не трэба.

Пасля прыбыцця ў пункт прызначэння кур’ер-робат скануе прастору вакол сябе для пошуку аптымальнай мясцовасці для пасадкі. Плануецца, што тэхналогія зможа скараціць час дастаўкі пасылак да паўгадзіны пры кароткіх адлегласцях.

Кожны такі "кур’ер" зможа пераносіць пасылкі да 2,3 кілаграма на адлегласць парадку 16-20 кіламетраў ад найбліжэйшага склада Amazon.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках