4 траўня 2024, Субота, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год у Нямеччыну прыбылі амаль 800 тысяч мігрантаў

За год у Нямеччыну прыбылі амаль 800 тысяч мігрантаў

Толькі ў кастрычніку – 181 000 чалавек.

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МУС Нямеччыны, якога цытуе РІА "Новости".

Са словаў спікера ўстановы, гаворка ідзе пра звесткі, якія былі зарэгістраваныя ў першаснай сістэме рэгістрацыі ўцекачоў на мяжы Нямеччыны (так званай Easy-сістэме). Раней прадстаўнікі МУС даводзілі, што звесткі гэтай сістэмы больш праўдападобныя ў параўнанні з той інфармацыяй, якую паказвае федэральнае міграцыйнае міністэрства.

Ён падкрэсліў, што ў Нямеччыну за 10 месяцаў гэтага года прыбылі 758 000 уцекачоў, толькі ў кастрычніку - 181.000 чалавек.

Адзначым, канцлерка ФРГ Ангела Мэркель чакае, што ў Нямеччыну ў 2015 годзе прыбудзе ў агульнай складанасці амаль мільён уцекачоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках