27 красавiка 2024, Субота, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне могуць застацца 40% з прыбылых уцекачоў

11
У Нямеччыне могуць застацца 40% з прыбылых уцекачоў

Уцекачы не змогуць ліквідаваць нястачу кваліфікаванай працоўнай сілы ў краіне.

У Нямеччыне застануцца амаль 40 адсоткаў з прыбылых у краіну ўцекачоў, заявіў у чацвер, 5 лістапада, міністр унутраных спраў ФРГ Томас дэ Мэзьер (Thomas de Maiziere), выступаючы на канферэнцыі аб праблемах міграцыі ў Бэрліне. Пры гэтым ён адзначыў, што ўцекачы не змогуць ліквідаваць нястачу кваліфікаванай працоўнай сілы ў краіне. Пры пошуку працы паўстане пытанне аб недастатковых ведах нямецкай мовы, і ўзнікнуць праблемы з прызнаннем дыпломаў і сертыфікатаў аб адукацыі і прафесійнай кваліфікацыі, адзначыў дэ Мэзьер, паведамляе Deutsche Welle.

"Нам патрэбная плынь мігрантаў для падтрымання эканомікі і сацыяльнай сістэмы", - заявіў у сваю чаргу кіраўнік Федэральнага агенцтва працы Франк-Юргэн Вайз.

Паводле ягоных слоў, амаль 70% уцекачоў, якія прыбылі ў Нямеччыну, - гэта людзі працаздольнага ўзросту. У той жа час Вайз прагназуе, што толькі 10% з іх змогуць знайсці працу праз 5 гадоў, а 50% - праз 10 гадоў.

Праблему працоўнай інтэграцыі ўцекачоў магчыма развязаць толькі паступова, адзначыў кіраўнік МУС дэ Мэзьер. Для гэтага, на ягоную думку, трэба лепш каардынаваць праграмы для інтэграцыі мігрантаў, прапанаваныя рознымі ўстановамі Нямеччыны. Паводле ягоных ацэнак, у будучым годзе слухачамі інтэграцыйных курсаў стануць 400 тысяч іншаземцаў, што ўдвая больш, чым у 2015 годзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках